Закон Рэспублiкi БеларусьАб якасцi i бяспецы харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў для жыцця i здароўя чалавека Гэты Закон рэгулюе адносiны ў галiне забеспячэння якасцi харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў i iх бяспекi для жыцця i здароўя чалавека. Артыкул 1. Асноўныя тэрмiны i iх вызначэннi Для мэт гэтага Закона прымяняюцца наступныя асноўныя тэрмiны i iх вызначэннi: бяспека харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў — сукупнасць уласцiвасцяў харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў, пры якiх яны не з’яўляюцца шкоднымi i не ўяўляюць небяспекi для жыцця i здароўя цяперашняга i наступных пакаленняў пры звычайных умовах iх выкарыстання; (Абзац трэцi не прыводзiцца як не ўступiўшы ў сiлу.)* генетычна мадыфiкаваная харчовая сыравiна i харчовыя прадукты — харчовая сыравiна i харчовыя прадукты, атрыманыя метадамi генетычнай iнжынерыi з генна-iнжынерных арганiзмаў або з iх выкарыстаннем; якасць харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў — сукупнасць уласцiвасцяў i характарыстык харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў, якiя абумоўлiваюць здольнасць задавальняць фiзiялагiчныя патрэбнасцi чалавека пры звычайных умовах iх выкарыстання; крытычная кантрольная кропка — этап вытворчасцi i гандлёвага абароту харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў, на якiм могуць быць прыменены метады лабараторнага, тэхналагiчнага цi iншага кантролю i прыняты меры па забеспячэнню бяспекi харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў для жыцця i здароўя чалавека; матэрыялы i вырабы, што кантактуюць з харчовай сыравiнай i харчовымi прадуктамi (далей — матэрыялы i вырабы), — матэрыялы i вырабы, якiя прымяняюцца для вытворчасцi, упакоўкi, захоўвання, транспарцiроўкi, продажу, iншых спосабаў адчужэння харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў i iх выкарыстання; партыя харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў — сукупнасць адзiнак харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў, вырабленых i ўпакаваных у iдэнтычных умовах i суправаджаемых адным дакументам, якi пацвярджае iх якасць i бяспеку; харчовая каштоўнасць харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў — комплекс уласцiвасцяў харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў, што забяспечваюць фiзiялагiчныя патрэбнасцi чалавека ў неабходных рэчывах i энергii; харчовыя дабаўкi — прыродныя або штучныя рэчывы i iх злучэннi, якiя спецыяльна ўводзяцца ў харчовую сыравiну i харчовыя прадукты ў працэсе вытворчасцi або гандлёвага абароту харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў у мэтах надання iм пэўных уласцiвасцяў, захавання iх якасцi; (Абзац адзiнаццаты не прыводзiцца як не ўступiўшы ў сiлу.)* харчовая сыравiна — рэчывы раслiннага, жывёльнага, мiкрабiялагiчнага, мiнеральнага i штучнага паходжання, вада, а таксама харчовыя дабаўкi, якiя выкарыстоўваюцца для вытворчасцi харчовых прадуктаў; вытворчасць харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў — стварэнне харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў для iх рэалiзацыi; рэалiзацыя харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў — продаж i iншыя спосабы адчужэння харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў; гандлёвы абарот харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў (далей — абарот харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў) — рэалiзацыя юрыдычнымi асобамi, iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, фiзiчнымi асобамi, якiя гандлююць на рынках i ў iншых устаноўленых для гэтага месцах, а таксама экспарт i iмпарт харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў, iх транспарцiроўка i захоўванне для далейшай рэалiзацыi; пасведчанне якасцi i бяспекi харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў — дакумент, у якiм юрыдычная асоба або iндывiдуальны прадпрымальнiк, якi ажыццяўляе вытворчасць харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў, пацвярджаюць адпаведнасць якасцi i бяспекi канкрэтнай партыi харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў патрабаванням нарматыўных прававых актаў Рэспублiкi Беларусь; фальсiфiкаваная харчовая сыравiна i харчовыя прадукты — харчовая сыравiна i харчовыя прадукты з наўмысна змененымi саставам, уласцiвасцямi i характарыстыкамi, што пагаршаюць iх харчовую каштоўнасць, уцягнутыя ў абарот, iнфармацыя аб якiх з’яўляецца загадзя няпоўнай i недакладнай. Артыкул 2. Мiжнародныя дагаворы Калi дзеючым для Рэспублiкi Беларусь мiжнародным дагаворам устаноўленыя iншыя правiлы, чым тыя, якiя змешчаны ў гэтым Законе, то прымяняюцца правiлы мiжнароднага дагавора. Артыкул 3. Забеспячэнне якасцi i бяспекi харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў Якасць i бяспека харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў забяспечваюцца шляхам: 1. Ажыццяўлення дзяржаўнага рэгулявання ў галiне забеспячэння якасцi i бяспекi харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў, матэрыялаў i вырабаў i прыняцця неабходных мераў, у тым лiку: 1.1. тэхнiчнага нармiравання i стандартызацыi якасцi i бяспекi харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў, матэрыялаў i вырабаў; 1.2. дзяржаўнай гiгiенiчнай рэгламентацыi i рэгiстрацыi харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў, матэрыялаў i вырабаў; 1.3. лiцэнзавання асобных вiдаў дзейнасцi па вытворчасцi харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў i iх абароту; 1.4. сертыфiкацыi вытворчай сыравiны i харчовых прадуктаў, матэрыялаў i вырабаў, сiстэм якасцi; 1.5. дзяржаўнага кантролю i нагляду за якасцю i бяспекай харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў, матэрыялаў i вырабаў. 2. Правядзення юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi, у тым лiку iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, якiя ажыццяўляюць вытворчасць i абарот харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў, арганiзацыйных, аграхiмiчных, ветэрынарных, тэхналагiчных, iнжынерна-тэхнiчных, санiтарна-процiэпiдэмiчных i фiтасанiтарных мерапрыемстваў па захаванню патрабаванняў нарматыўных прававых актаў Рэспублiкi Беларусь да харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў, умоў iх вытворчасцi i абароту. 3. Правядзення юрыдычнымi асобамi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, якiя ажыццяўляюць вытворчасць i абарот харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў, вытворчага кантролю якасцi i бяспекi харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў, умоў iх вытворчасцi i абароту, укаранення сiстэм кiравання якасцю харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў. 4. Прымянення мераў па папярэджанню i спыненню парушэнняў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у галiне забеспячэння якасцi i бяспекi харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў, а таксама па прыцягненню вiнаватых асоб да адказнасцi. 5. Прымянення iншых мераў, накiраваных на забеспячэнне якасцi i бяспекi харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў. Патрабаваннi гэтага Закона не перашкаджаюць упаўнаважаным дзяржаўным органам устанаўлiваць у адпаведнасцi з iх кампетэнцыяй на перыяд надзвычайнага або ваеннага становiшча iншыя правiлы, чым тыя, якiя ўстаноўлены гэтым Законам i iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь па забеспячэнню якасцi i бяспекi харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў. Артыкул 4. Паўнамоцтвы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь у галiне забеспячэння якасцi i бяспекi харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь вызначае дзяржаўную палiтыку i ажыццяўляе дзяржаўнае рэгуляванне ў галiне забеспячэння якасцi i бяспекi харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў у адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, iншым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i зацвярджае асноўныя напрамкi забеспячэння насельнiцтва якаснымi i бяспечнымi харчовай сыравiнай i харчовымi прадуктамi. Артыкул 5. Паўнамоцтвы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у галiне забеспячэння якасцi i бяспекi харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у галiне забеспячэння якасцi i бяспекi харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў: 1. Ажыццяўляе дзяржаўную палiтыку ў галiне забеспячэння якасцi i бяспекi харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў. 2. Арганiзуе дзяржаўны кантроль i нагляд за якасцю i бяспекай харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў. 3. Забяспечвае мiжнароднае супрацоўнiцтва Рэспублiкi Беларусь у галiне забеспячэння якасцi i бяспекi харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў. 4. Каардынуе дзейнасць рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання i дзяржаўных арганiзацый, падпарадкаваных Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, у галiне забеспячэння якасцi i бяспекi харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў. 5. Вызначае пералiк харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў, матэрыялаў i вырабаў, сiстэм якасцi, якiя належаць абавязковай сертыфiкацыi. 6. Вызначае парадак ажыццяўлення манiторынга якасцi i бяспекi харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў. 7. Ажыццяўляе iншыя паўнамоцтвы ў галiне забеспячэння якасцi i бяспекi харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 6. Дзяржаўны кантроль i нагляд у галiне забеспячэння якасцi i бяспекi харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў, матэрыялаў i вырабаў Дзяржаўны кантроль i нагляд у галiне забеспячэння якасцi i бяспекi харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў, матэрыялаў i вырабаў ажыццяўляюцца Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрствам сельскай гаспадаркi i харчавання Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрствам гандлю Рэспублiкi Беларусь, Камiтэтам па стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, Камiтэтам дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь i iншымi дзяржаўнымi органамi (далей — органы, якiя ажыццяўляюць дзяржаўны кантроль i нагляд у галiне забеспячэння якасцi i бяспекi харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў) у межах iх кампетэнцыi. Артыкул 7. Манiторынг якасцi i бяспекi харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў Органы, якiя ажыццяўляюць дзяржаўны кантроль i нагляд у галiне забеспячэння якасцi i бяспекi харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў, у межах iх кампетэнцыi забяспечваюць i праводзяць манiторынг якасцi i бяспекi харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў у мэтах вызначэння асноўных напрамкаў дзяржаўнай палiтыкi ў галiне забеспячэння якасцi i бяспекi харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў, аховы здароўя насельнiцтва, распрацоўкi мераў па прадухiленню паступлення ў абарот няякасных i небяспечных для жыцця i здароўя чалавека харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў, матэрыялаў i вырабаў. Артыкул 8. Правы юрыдычных i фiзiчных асоб, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя ажыццяўляюць вытворчасць i абарот харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў Юрыдычныя i фiзiчныя асобы, у тым лiку iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, якiя ажыццяўляюць вытворчасць i абарот харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў, маюць права: 1. Уносiць ва ўстаноўленым парадку ў дзяржаўныя органы прапановы аб удасканаленнi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь па забеспячэнню якасцi i бяспекi харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў. 2. Абскарджваць незаконныя дзеяннi (бяздзеянне) органаў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўны кантроль i нагляд у галiне забеспячэння якасцi i бяспекi харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў, у вышэйшыя дзяржаўныя органы або суд. 3. Ажыццяўляць iншыя правы ў галiне забеспячэння якасцi i бяспекi харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 9. Абавязкi юрыдычных i фiзiчных асоб, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя ажыццяўляюць вытворчасць i абарот харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў Юрыдычныя асобы i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, якiя ажыццяўляюць вытворчасць i абарот харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў, абавязаны: 1. Забяспечваць захаванне ўстаноўленых патрабаванняў да вытворчасцi i абароту харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў. 2. Пры распрацоўцы харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў, змяненняў тэхналогiй iх вытворчасцi ва ўстаноўленым парадку абгрунтоўваць патрабаваннi да якасцi i бяспекi харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў, iх упакоўцы, маркiроўцы i iнфармацыi для насельнiцтва, распрацоўваць праграмы вытворчага кантролю якасцi i бяспекi харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў, метады выпрабаванняў, а таксама ўстанаўлiваць тэрмiны iх годнасцi. 3. Забяспечваць кантроль якасцi i бяспекi харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў, матэрыялаў i вырабаў, падрыхтоўкi iх да вытворчасцi, захаванне тэхналагiчных рэжымаў вытворчасцi харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў. 4. Ажыццяўляць вытворчы кантроль якасцi i бяспекi выпускаемай прадукцыi ва ўстаноўленым iмi парадку з улiкам вызначэння крытычных кантрольных кропак i патрабаванняў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь. 5. Своечасова прадстаўляць насельнiцтву i дзяржаўным органам, якiя ажыццяўляюць дзяржаўны кантроль i нагляд у галiне забеспячэня якасцi i бяспекi харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў, неабходную i дакладную iнфармацыю аб якасцi i бяспецы харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў, якая адпавядае ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь патрабаванням да зместу i спосабаў прадстаўлення такой iнфармацыi. 6. Неадкладна iнфармаваць насельнiцтва i органы, якiя ажыццяўляюць дзяржаўны кантроль i нагляд у галiне забеспячэння якасцi i бяспекi харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў, аб адхiленнях ад нарматыўных патрабаванняў да якасцi харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў. 7. Забяспечваць лабараторны кантроль якасцi i бяспекi вырабляемых харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў. 8. Ажыццяўляць кантроль за станам здароўя, умовамi працы работнiкаў, якiя ў працэсе вытворчасцi i абароту харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў ажыццяўляюць непасрэдны кантакт з харчовай сыравiнай i харчовымi прадуктамi, матэрыяламi i вырабамi, а таксама за праходжаннем iмi медыцынскiх аглядаў, захаваннем санiтарных нормаў, правiлаў i гiгiенiчных нарматываў. 9. Мець дакумент, якi пацвярджае якасць i бяспеку кожнай рэалiзуемай партыi харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў, а ў выпадках, устаноўленых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, i iншыя дакументы, якiя таксама пацвярджаюць iх якасць i бяспеку. 10. Ствараць умовы, якiя забяспечваюць якасць i бяспеку харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў пры iх вытворчасцi i абароце, у тым лiку забяспечваць захоўванне i транспарцiроўку харчовай сыравiны для вытворчасцi харчовых прадуктаў i харчовых прадуктаў, прызначаных для рэалiзацыi ва ўмовах, якiя забяспечваюць захаванне iх якасцi i бяспеку, у спецыяльна прызначаных або абсталяваных для гэтых мэтаў памяшканнях i транспартных сродках, адпавядаючых абавязковым патрабаванням у галiне забеспячэння якасцi i бяспекi харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў. 11. Упакоўваць харчовую сыравiну i харчовыя прадукты з прымяненнем спосабаў, якiя забяспечваюць захаванне якасцi i бяспеку пры iх абароце. 12. Захоўваць патрабаваннi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь па утылiзацыi, прамысловай перапрацоўцы i знiшчэнню харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў. 13. Ажыццяўляць мерапрыемствы, указаныя ў пункце 2 часткi першай артыкула 3 гэтага Закона. 14. Прыпыняць вытворчасць i абарот харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў па рашэнню дзяржаўных органаў, якiя ажыццяўляюць кантроль i нагляд у галiне забеспячэння якасцi i бяспекi харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў, на тэрмiн, указаны ў рашэннi гэтых органаў, а ў выпадках, вызначаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, спыняць вытворчасць i абарот харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў. 15. Выконваць iншыя абавязкi ў галiне забеспячэння якасцi i бяспекi харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. На фiзiчных асоб, якiя не з’яўляюцца iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi i ажыццяўляюць вытворчасць i абарот харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў, распаўсюджваюцца патрабаваннi, указаныя ў пунктах 10—15 часткi першай гэтага артыкула. Артыкул 10. Iнфармацыя аб якасцi i бяспецы харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў Iнфармацыя аб якасцi i бяспецы харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў павiнна ўтрымлiвацца ў суправаджальных дакументах, на ўпакоўцы, этыкетках або даводзiцца да ведама насельнiцтва iншым спосабам i ўключаць: 1. Назвы харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў. 2. Абазначэння нарматыўнага дакумента, якi ўстанаўлiвае патрабаваннi да якасцi i бяспекi харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў. (Пункт 3 не прыводзiцца як не ўступiўшы ў сiлу.)* 4. Указанне на тое, што харчовая сыравiна i харчовыя прадукты з’яўляюцца генетычна мадыфiкаванымi, калi ў iх утрымлiваюцца генетычна мадыфiкаваныя складовыя (кампаненты). 5. Дату вырабаў i (або) тэрмiн годнасцi i (або) тэрмiн захоўвання, указанне ўмоў захоўвання харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў, калi яны адрознiваюцца ад звычайных або патрабуюць спецыяльных умоў захоўвання. 6. Звесткi аб неабходных дзеяннях па заканчэннi тэрмiну годнасцi i тэрмiну захоўвання харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў i магчымых вынiках пры невыкананнi гэтых дзеянняў, калi харчовая сыравiна i харчовыя прадукты (iх упакоўка) па сканчэннi ўказаных тэрмiнаў уяўляюць небяспеку для жыцця i здароўя чалавека або становяцца непрыгоднымi для выкарыстання па прызначэнню. 7. Iншыя звесткi ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Указанне звестак аб лячэбна-прафiлактычных уласцiвасцях харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў у iх маркiроўцы дапускаецца пасля ўзгаднення iх з Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь, калi iншае не ўстаноўлена заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 11. (Не прыводзiцца як не ўступiўшы ў сiлу.)* Артыкул 12. Унясенне дапаўненняў i змяненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб санiтарна-эпiдэмiчным дабрабыце насельнiцтва» Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 23 лiстапада 1993 года «Аб санiтарна-эпiдэмiчным дабрабыце насельнiцтва» ў рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 23 мая 2000 года (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1993 г., № 36, ст. 451; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., № 52, 2/172) наступныя дапаўненнi i змяненнi: 1. Абзац дзесяты артыкула 1 пасля слова «крытэрыi» дапоўнiць словамi «i патрабаваннi да». 2. У частцы трэцяй артыкула 8: абзац чацвёрты выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «крытэрыi i патрабаваннi да бяспекi чалавека аб’ектаў асяроддзя яго пражывання (атмасфернага паветра, паверхневых i падземных вод, глебы), умоў жыццядзейнасцi, харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў, пiтной вады, матэрыялаў i вырабаў, што прымяняюцца для вытворчасцi, упакоўкi, захоўвання, транспарцiроўкi, продажу, iншых спосабаў адчужэння харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў i iх выкарыстання, умоў iх распрацоўкi, пастаноўкi на вытворчасць, вытворчасцi i гандлёвага абароту, бяспекi паслуг, аказваемых у сферы гандлю харчовай сыравiнай i харчовымi прадуктамi, а таксама крытэрыi да бяспекi прадукцыi вытворча-тэхнiчнага назначэння i тавараў для асабiстага (бытавога) карыстання»; дапоўнiць частку абзацам наступнага зместу: «патрабаваннi да харчовай каштоўнасцi харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў.». 3. У частцы першай артыкула 11 словы «прадукты харчавання» замянiць словамi «харчовая сыравiна i харчовыя прадукты, а таксама матэрыялы i вырабы, якiя прымяняюцца для вытворчасцi, упакоўкi, захоўвання, транспарцiроўкi, продажу, iншых спосабаў адчуджэння харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў i iх выкарыстання». 4. Абзац трэцi часткi другой артыкула 35 пасля слова «арганiзацый» дапоўнiць словамi «(iндывiдуальных прадпрымальнiкаў)», а пасля слова «рэалiзацыяй» дапоўнiць словамi «харчовай сыравiны,». Артыкул 13. Уступленне ў сiлу гэтага Закона Гэты Закон уступае ў сiлу праз шэсць месяцаў пасля яго афiцыйнага апублiкавання, за выключэннем артыкула 14, якi ўступае ў сiлу з дня афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона. Да прывядзення заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам яно прымяняецца ў той частцы, у якой не супярэчыць гэтаму Закону, калi iншае не прадугледжана Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 14. Прывядзенне актаў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у шасцiмесячны тэрмiн: падрыхтаваць i ўнесцi ва ўстаноўленым парадку ў Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь прапановы па прывядзенню заканадаўчых актаў Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам; прывесцi рашэннi Урада Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам; забяспечыць перагляд i адмену рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, падпарадкаванымi Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, iх нарматыўных прававых актаў, якiя супярэчаць гэтаму Закону; забяспечыць прыняцце неабходных нарматыўных прававых актаў па пытаннях якасцi i бяспекi харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА. 29 чэрвеня 2003 г., г. Мiнск. № 217-3 |
<<< вярнуцца да каталогу | паглядзець каментарый>>> |