Закон Республики Беларусь
в новой редакции от 12 июля 2001 года
"О ветеранах"

Закон Рэспублiкi Беларусь

Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб ветэранах»

Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 8 чэрвеня 2001 года

Адобраны Саветам Рэспублiкi 29 чэрвеня 2001 года

Артыкул 1. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 17 красавiка 1992 года «Аб ветэранах» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., № 15, арт. 249; 1994 г., № 11, арт. 152; 1995 г., № 18, арт. 195; 1996 г., № 21, арт. 380, № 22, арт. 390) змяненнi i дапаўненнi, выклаўшы яго ў новай рэдакцыi:

«Закон Рэспублiкi Беларусь

Аб ветэранах

Гэты Закон устанаўлiвае прававыя асновы i меры сацыяльнай абароны ветэранаў, асобаў, пацярпеўшых у гады Вялiкай Айчыннай вайны, а таксама гарантыi дзейнасцi грамадскiх аб’яднанняў ветэранаў у Рэспублiцы Беларусь.

Дзеянне гэтага Закона распаўсюджваецца на грамадзян Рэспублiкi Беларусь, замежных грамадзян i асобаў без грамадзянства, якiя пастаянна пражываюць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.

Глава 1
Агульныя палажэннi

Артыкул 1. Катэгорыi ветэранаў

З улiкам заслуг пры абароне Айчыны, бездакорнай воiнскай службы i працяглай добрасумленнай працы ўстанаўлiваюцца наступныя катэгорыi ветэранаў:

1. Ветэраны Вялiкай Айчыннай вайны, у тым лiку iнвалiды Вялiкай Айчыннай вайны.

2. Ветэраны баявых дзеянняў на тэрыторыi iншых дзяржаў, у тым лiку iнвалiды баявых дзеянняў на тэрыторыi iншых дзяржаў.

3. Ветэраны працы.

4. Ветэраны Узброеных Сiл.

5. Ветэраны органаў унутраных спраў, пракуратуры, юстыцыi i судоў.

Артыкул 2. Ветэраны Вялiкай Айчыннай вайны

Ветэранамi Вялiкай Айчыннай вайны з’яўляюцца асобы, прымаўшыя ўдзел у баявых дзеяннях па абароне Айчыны цi ў забеспячэннi воiнскiх часцей дзеючай армii ў раёнах баявых дзеянняў, а таксама асобы, узнагароджаныя ордэнамi цi медалямi СССР за самаадданую працу i бездакорную воiнскую службу у тыле ў гады Вялiкай Айчыннай вайны.

Да ветэранаў Вялiкай Айчыннай вайны адносяцца:

1. Удзельнiкi Вялiкай Айчыннай вайны:

1.1. ваеннаслужачыя, у тым лiку звольненыя ў запас (адстаўку), праходзiўшыя воiнскую службу цi якiя часова знаходзiлiся ў воiнскiх часцях, штабах i ўстановах, што ўваходзiлi ў склад дзеючай армii (флоту) у перыяд грамадзянскай цi Вялiкай Айчыннай вайны, а таксама ў час iншых баявых аперацый па абароне Айчыны, партызаны i падпольшчыкi грамадзянскай цi Вялiкай Айчыннай вайны;

1.2. ваеннаслужачыя, у тым лiку звольненыя ў запас (адстаўку), асобы кiраўнiцкага i радавога саставу органаў унутраных спраў i дзяржаўнай бяспекi, якiя праходзiлi ў перыяд Вялiкай Айчыннай вайны службу ў гарадах, удзел у абароне якiх залiчваецца ў выслугу гадоў для назначэння пенсii на льготных умовах, устаноўленых для ваеннаслужачых воiнскiх часцей дзеючай армii;

1.3. асобы вольнанаёмнага саставу Савецкай Армii, Ваенна-Марскога Флоту, войскаў i органаў унутраных спраў i дзяржаўнай бяспекi, якiя займалi ў перыяд Вялiкай Айчыннай вайны штатныя пасады ў воiнскiх часцях, штабах i ўстановах, што ўваходзiлi ў састаў дзеючай армii, цi знаходзiлiся ў гэты перыяд у гарадах, удзел у абароне якiх залiчваецца ў выслугу гадоў для назначэння пенсii на льготных умовах, устаноўленых для ваеннаслужачых воiнскiх часцей дзеючай армii;

1.4. супрацоўнiкi разведкi, контрразведкi i iншыя асобы, якiя выконвалi спецыяльныя заданнi ў воiнскiх часцях дзеючай армii, у тыле працiўнiка цi на тэрыторыi iншых дзяржаў у перыяд Вялiкай Айчыннай вайны;

1.5. работнiкi спецыяльных фармiраванняў Народнага камiсарыята шляхоў зносiн, Народнага камiсарыята связi, плаваючага саставу прамысловых i транспартных суднаў i лётна-пад’ёмнага саставу авiяцыi Народнага камiсарыята рыбнай прамысловасцi СССР, марскога i рачнога флоту, лётна-пад’ёмнага саставу авiяцыi Галоўпаўночмаршляху, пераведзеныя ў перыяд Вялiкай Айчыннай вайны на палажэнне ваеннаслужачых i якiя выконвалi задачы ў iнтарэсах дзеючай армii (флоту) у межах тылавых гранiц дзеючых франтоў (аператыўных зон флотаў);

1.6. асобы, прымаўшыя ўдзел ва ўзброенай барацьбе з банд-фармiраваннямi ў саставе знiшчальных батальёнаў, узводаў i атрадаў абароны народа, якiя дзейнiчалi з 1 студзеня 1944 года па 31 снежня 1951 года на тэрыторыi Украiнскай ССР, Беларускай ССР i Прыбалтыйскiх рэспублiк;

1.7. асобы, прымаўшыя ўдзел у баявых дзеяннях супраць фашысцкай Германii i яе саюзнiкаў у саставе партызанскiх атрадаў, падпольных груп у гады другой сусветнай вайны на тэрыторыi iншых дзяржаў.

2. Асобы, узнагароджаныя ордэнамi цi медалямi СССР за самаадданую працу i бездакорную воiнскую службу ў тыле ў гады Вялiкай Айчыннай вайны.

3. Асобы наступных катэгорый:

3.1. працаваўшыя на аб’ектах процiпаветранай абароны, мясцовай процiпаветранай абароны, на будаўнiцтве абаронных збудаванняў, марскiх баз, аэрадромаў i iншых ваенных аб’ектаў у межах тылавых гранiц дзеючых франтоў, на прыфрантавых участках чыгунак i аўтамабiльных дарог;

3.2. члены экiпажаў суднаў транспартнага флоту, iнтэрнiраваныя ў пачатку Вялiкай Айчыннай вайны ў портах iншых дзяржаў;

3.3. прымаўшыя ўдзел у саставе спецыяльных фармiраванняў у размiнiраваннi тэрыторый i аб’ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыi ў 1943—1945 гадах.

4. Асобы, працаваўшыя на прадпрыемствах, ва ўстановах i арганiзацыях горада Ленiнграда ў перыяд блакады з 8 верасня 1941 года па 27 студзеня 1944 года i ўзнагароджаныя медалём «За абарону Ленiнграда», i асобы, узнагароджаныя знакам «Жыхару блакаднага Ленiнграда».

Артыкул 3. Ветэраны баявых дзеянняў на тэрыторыi iншых дзяржаў

Да ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыi iншых дзяржаў адносяцца:

1. Ваеннаслужачыя, у тым лiку звольненыя ў запас (адстаўку), ваеннаабавязаныя, прызваныя на ваенныя зборы, асобы кiраўнiцкага i радавога саставу органаў унутраных спраў i дзяржаўнай бяспекi, работнiкi ўказаных органаў (уключаючы спецыялiстаў i саветнiкаў Мiнiстэрства абароны СССР, Камiтэта дзяржаўнай бяспекi i Мiнiстэрства ўнутраных спраў СССР i БССР), якiя накiроўвалiся органамi дзяржаўнай улады СССР у Афганiстан цi iншыя дзяржавы i прымаўшыя ўдзел у баявых дзеяннях пры выкананнi службовых абавязкаў у гэтых дзяржавах.

2. Ваеннаслужачыя аўтамабiльных батальёнаў, якiя накiроўвалiся ў Афганiстан для дастаўкi грузаў у перыяд вядзення баявых дзеянняў.

3. Ваеннаслужачыя лётнага саставу, здзяйсняўшыя вылеты на баявыя заданнi ў Афганiстан з тэрыторыi СССР у перыяд вядзення баявых дзеянняў.

4. Работнiкi (уключаючы членаў лётных экiпажаў паветраных суднаў грамадзянскай авiяцыi, якiя выконвалi палёты ў Афганiстан у перыяд вядзення баявых дзеянняў), якiя аблугоўвалi воiнскiя кантынгенты Узброеных Сiл СССР на тэрыторыi iншых дзяржаў, атрымаўшыя раненнi, кантузii цi калецтвы цi ўзнагароджаныя ордэнамi цi медалямi СССР за ўдзел у забеспячэннi баявых дзеянняў.

5. Работнiкi, якiя накiроўвалiся ў Афганiстан у перыяд са снежня 1979 года па снежань 1989 года, адпрацаваўшыя ўстаноўлены тэрмiн цi адкамандзiраваныя датэрмiнова па паважлiвых прычынах.

Спiс дзяржаў, гарадоў, тэрыторый i перыядаў вядзення баявых дзеянняў з удзелам грамадзян Рэспублiкi Беларусь зацвярджаецца Мiнiстэрствам абароны Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 4. Iнвалiды Вялiкай Айчыннай вайны i iнвалiды баявых дзеянняў на тэрыторыi iншых дзяржаў

Да iнвалiдаў Вялiкай Айчыннай вайны i iнвалiдаў баявых дзеянняў на тэрыторыi iншых дзяржаў адносяцца:

1. Ваеннаслужачыя, у тым лiку звольненыя ў запас (адстаўку), праходзiўшыя воiнскую службу цi якiя часова находзiлiся ў воiнскiх часцях, штабах i ўстановах, што ўваходзiлi ў састаў дзеючай армii, партызаны, падпольшчыкi, стаўшыя iнвалiдамi ў вынiку ранення, кантузii, калецтва цi захворвання, атрыманых у гады грамадзянскай цi Вялiкай Айчыннай вайны ў раёнах баявых дзеянняў.

2. Ваеннаслужачыя, стаўшыя iнвалiдамi ў вынiку ранення, кантузii, калецтва цi захворвання, атрыманых пры абароне Айчыны цi выкананнi абавязкаў воiнскай службы ў дзяржавах, дзе вялiся баявыя дзеяннi.

3. Рабочыя i служачыя, стаўшыя iнвалiдамi ў вынiку ранення, кантузii, калецтва цi захворвання, атрыманых у раёнах баявых дзеянняў, на прыфрантавых участках чыгунак, аўтамабiльных дарог, пры будаўнiцтве абаронных рубяжоў, ваенна-марскiх баз, аэрадромаў, i прыраўнаваныя па пенсiйнаму забеспячэнню да ваеннаслужачых воiнскiх часцей дзеючай армii згодна спецыяльным пастановам i распараджэнням Урада СССР;

4. Асобы кiраўнiцкага i радавога саставу органаў унутраных спраў i дзяржаўнай бяспекi, стаўшыя iнвалiдамi ў вынiку ранення, кантузii, калецтва цi захворвання, атрыманых пры выкананнi службовых абавязкаў у раёнах баявых дзеянняў.

5. Асобы, прымаўшыя ўдзел ва ўзброенай барацьбе з бандфармiраваннямi ў саставе знiшчальных батальёнаў, узводаў i атрадаў абароны народа, якiя дзейнiчалi з 1 студзеня 1944 года па 31 снежня 1951 года на тэрыторыi Украiнскай ССР, Беларускай ССР i Прыбалтыйскiх рэспублiк, стаўшыя iнвалiдамi ў вынiку ранення, кантузii, калецтва цi захворвання, атрыманых пры выкананнi абавязкаў воiнскай службы (службовых абавязкаў).

6. Асобы, якiя прыцягвалiся органамi мясцовай улады ў саставе спецыяльных фармiраванняў да размiнiравання тэрыторый i аб’ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыi ў 1943—1945 гадах i стаўшыя iнвалiдамi ў вынiку ранення, кантузii, калецтва цi захворвання, атрыманых у гэты перыяд пры выкананнi заданняў.

7. Работнiкi, якiя абслугоўвалi дзеючыя воiнскiя кантынгенты ў Афганiстане цi iншых дзяржавах i стаўшыя iнвалiдамi ў вынiку ранення, кантузii, калецтва цi захворвання, атрыманых у перыяд вядзення баявых дзеянняў.

Артыкул 5. Ветэраны працы

Ветэранамi працы з’яўляюцца асобы, маючыя стаж работы (службы) не менш 30 гадоў у мужчын i 25 гадоў у жанчын i дасягнуўшыя ўзросту, якi дае права на пенсiю па ўзросту на агульных падставах.

Артыкул 6. Ветэраны Узброеных Сiл

Ветэранамi Узброеных Сiл з’яўляюцца афiцэры, прапаршчыкi, ваеннаслужачыя звыштэрмiновай службы i ваеннаслужачыя, праходзiўшыя службу па кантракту, звольненыя ў запас (адстаўку) з Узброеных Сiл СССР цi Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь, а таксама Камiтэта дзяржаўнай бяспекi СССР цi Камiтэта дзяржаўнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь, пагранiчных, унутраных i чыгуначных войскаў, войскаў грамадзянскай абароны, воiнскiх фармiраванняў мiнiстэрстваў i iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, у якiх прадугледжана воiнская служба i якiя створаны ў адпаведнасцi з заканадаўствам СССР цi заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, праслужыўшыя 25 i больш календарных гадоў.

Артыкул 7. Ветэраны органаў унутраных спраў, пракуратуры, юстыцыi i судоў

Ветэранамi органаў унутраных спраў, пракуратуры, юстыцыi i судоў з’яўляюцца:

1. Асобы кiраўнiцкага i радавога саставу органаў унутраных спраў, у тым лiку звольненыя ў запас (адстаўку) з органаў унутраных спраў, праслужыўшыя ў гэтых органах 25 i больш календарных гадоў.

2. Работнiкi органаў пракуратуры, юстыцыi i судоў, прапрацаваўшыя ў гэтых органах 25 i больш гадоў i маючыя права на пенсiю па ўзросту на агульных падставах.

Артыкул 8. Дзяржаўная палiтыка ў адносiнах ветэранаў

Дзяржаўная палiтыка ў адносiнах ветэранаў прадугледжвае:

распрацоўку i рэалiзацыю мэтавых рэспублiканскiх i мясцовых праграм па сацыяльнай абароне ветэранаў, якiя забяспечваюць прадастаўленне мер сацыяльнай абароны, устаноўленых гэтым Законам i iншымi нарматыўнымi прававымi актамi для ветэранаў i членаў iх сем’яў;

выдзяленне з рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў неабходных сродкаў для фiнансавання затрат на рэалiзацыю ўказаных праграм;

мэтанакiраваную прапаганду важнасцi добрасумленнай воiнскай службы, працоўнай i службовай дзейнасцi з выкарыстаннем сродкаў масавай iнфармацыi;

павагу да дзяржаўных узнагарод за баявыя i працоўныя заслугi.

Артыкул 9. Фiнансаванне мер сацыяльнай абароны ветэранаў

Расходы на рэалiзацыю правоў i льгот, прадугледжаных гэтым Законам, робяцца за кошт сродкаў рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў. Парадак кампенсацыi ўказаных расходаў вызначаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Фiнансаванне дадаткова ўстаноўленых мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi мер сацыяльнай абароны ветэранаў ажыццяўляецца за кошт сродкаў адпаведных мясцовых бюджэтаў i iншых крынiц.

Мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы, юрыдычныя асобы маюць права ў межах сваёй кампетэнцыi з улiкам крынiц фiнансавання прымаць рашэннi аб дадатковых (не прадугледжаных гэтым Законам) часовых цi пастаянных мерах сацыяльнай абароны ветэранаў Вялiкай Айчыннай вайны, ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыi iншых дзяржаў i iншых катэгорый ветэранаў, а таксама членаў сем’яў загiнуўшых (памёршых) у сувязi з выкананнем воiнскiх, службовых цi працоўных абавязкаў.

Артыкул 10. Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб ветэранах. Суадносiны нормаў мiжнародных дагавораў i заканадаўства аб ветэранах

Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб ветэранах заснавана на Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь i складаецца з гэтага Закона i iншых актаў заканадаўства.

Нормы заканадаўства аб ветэранах, якiя змяшчаюцца ў мiжнародных дагаворах Рэспублiкi Беларусь, уступiўшых у сiлу, з’яўляюцца часткай дзеючага на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь заканадаўства аб ветэранах, падлягаюць непасрэднаму прымяненню, акрамя выпадкаў, калi з мiжнароднага дагавора вынiкае, што для прымянення такiх норм патрабуецца выданне ўнутрыдзяржаўнага акта, i маюць сiлу таго прававога акта, якiм перададзена згода Рэспублiкi Беларусь на абавязковасць для яе адпаведнага мiжнароднага дагавора.

Глава 2
Сацыяльная абарона ветэранаў

Артыкул 11. Змест сацыяльнай абароны ветэранаў

Сацыяльная абарона ветэранаў прадугледжвае ажыццяўленне сiстэмы мер, накiраваных на стварэнне ўмоў, якiя забяспечваюць эканамiчны i маральны дабрабыт ветэранаў, павагу iх у грамадстве, а таксама на прадастаўленне iм адпаведных правоў i льгот па:

пенсiйнаму забеспячэнню, падаткаабкладанню, выплаце дапамог у адпаведнсцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;

атрыманню, набыццю, будаўнiцтву i ўтрыманню жылых памяшканняў;

камунальна-бытавых паслугах i гандлёваму абслугоўванню;

медыцынскаму абслугоўванню, санаторна-курортнаму лячэнню, забеспячэнню лекавымi сродкамi, пратэзна-артапедычнымi вырабамi i вырабамi медыцынскага прызначэння;

забеспячэнню транспартнымi сродкамi i аплаце праезду;

працаўладкаванню, абучэнню, перападрыхтоўцы i ўмовах працы;

карыстанню ўсiмi вiдамi паслуг сувязi, культурна-вiдовiшчных, спартыўна-аздараўленчых i iншых арганiзацый;

атрыманню паслуг устаноў сацыяльнага абслугоўвання, сацыяльнай i юрыдычнай дапамогi.

Артыкул 12. Меры сацыяльнай абароны iнвалiдаў Вялiкай Айчыннай вайны i iнвалiдаў баявых дзеянняў на тэрыторыi iншых дзяржаў

Iнвалiдам Вялiкай Айчыннай вайны i iнвалiдам баявых дзеянняў на тэрыторыi iншых дзяржаў (далей — iнвалiды вайны) у якасцi мер сацыяльнай абароны прадастаўляюцца наступныя правы i льготы (акрамя выпадкаў, прадугледжаных гэтым Законам):

1. Павышэнне размераў пенсiй i льготнае падаткаабкладанне ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

2. Атрыманне льготных крэдытаў, субсiдый на будаўнiцтва (рэканструкцыю) цi набыццё жылых памяшканняў, садовых домiкаў, добраўпарадкаванне садовых i прысядзiбных участкаў у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

3. Нечарговае прадастаўленне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання, тым хто стаiць на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў.

4. Недапушчальнасць высялення з займаемага службовага жылога памяшкання, iнтэрната без прадастаўлення iншага жылога памяшкання.

5. Бясплатная перадача ва ўласнасць (з улiкам жыллёвай квоты, сумы квот) займаемых жылых памяшканняў у межах 20 квадратных метраў агульнай плошчы на iнвалiда вайны i кожнага пражываючага разам з iм непрацаздольнага непрацуючага члена яго сям’i з захаваннем прынцыпу аднаразовасцi выкарыстання гэтай льготы.

6. Плата за тэхнiчнае абслугоўванне ў межах 20 квадратных метраў агульнай плошчы жылога памяшкання робiцца са скiдкай 50 працэнтаў i 20 квадратных метраў агульнай плошчы на ўсю сям’ю — па ўстаноўленых стаўках. 50-працэнтная скiдка прадастаўляецца па аплаце за камунальныя паслугi (гарачае i халоднае водазабеспячэнне, каналiзацыю, газ, электрычную i цеплавую энергiю, лiфты, вываз i абясшкоджванне цвёрдых бытавых адходаў, iншыя паслугi). Пражываючым у дамах без цэнтралiзаванай падачы цеплавой энергii 50-працэнтная скiдка прадастаўляецца з кошту палiва, набываемага ў межах нормаў, устаноўленых для продажу насельнiцтву. Водпуск палiва робiцца ў пазачарговым парадку. Указаныя льготы прадастаўляюцца iнвалiдам вайны i пражываючым разам з iмi непрацаздольным непрацуючым членам iх сем’яў. Адзiнокiя цi пражываючыя разам з мужам (жонкай) iнвалiды Вялiкай Айчыннай вайны I i II групы вызваляюцца ад платы за карыстанне жылым памяшканнем (тэхнiчнае абслугоўванне).

7. Першачарговае ўступленне ў арганiзацыi грамадзян-забудоўшчыкаў, гаражныя, дачныя кааператывы, садаводчыя таварыствы, бясплатнае атрыманне зямельных участкаў у размерах, вызначаемых дзеючым заканадаўствам, для жыллёвага будаўнiцтва, вядзення садова-агароднай гаспадаркi.

8. Правядзенне рамонту жылых памяшканняў, якiя iм належаць, за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў на ўмовах, вызначаемых мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi.

9. Атрыманне драўнiны на коранi для будаўнiцтва на сяле жылога дома цi надворных пабудоў на ўмовах i ў парадку, вызначаемых Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

10. Нечарговая бясплатная ўстаноўка кватэрнага тэлефона пры працягласцi абаненцкай лiнii не больш 500 метраў (пры працягласцi звыш устаноўленай нормы плата бярэцца ў поўным размеры) i 50-працэнтная скiдка па аплаце за карыстанне кватэрным тэлефонам (акрамя мiжнародных i мiжгародных размоў).

11. Карыстанне пры выхадзе на пенсiю палiклiнiкамi, да якiх яны былi прымацаваны ў перыяд работы (службы), бясплатнае атрыманне медыцынскай дапамогi ў дзяржаўных лячэбна-прафiлактычных установах.

12. Нечарговае абслугоўванне ва ўстановах аховы здароўя, нечарговая шпiталiзацыя.

13. Бясплатнае атрыманне лякарстваў, выдаваемых па рэцэптах урачоў, на ўмовах i ў парадку, устаноўленых Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

14. Бясплатны выраб i рамонт зубных пратэзаў (за выключэннем пратэзаў з каштоўных металаў, фарфору i металакерамiкi) у дзяржаўных лячэбна-прафiлактычных установах па месцы жыхарства, а таксама бясплатнае забеспячэнне iншымi пратэзамi i пратэзна-артапедычнымi вырабамi ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

15. Нечарговае (пры наяўнасцi медыцынскiх паказанняў) штогадовае забеспячэнне бясплатнымi пуцёўкамi ў санаторыi, прафiлакторыi, дамы адпачынку (працуючых — па месцы работы, а непрацуючых — органамi, якiя ажыццяўляюць iх пенсiйнае забеспячэнне). Па жаданню непрацуючых iнвалiдаў вайны замест нявыкарыстанай пуцёўкi адзiн раз у год iм выдаецца грашовая кампенсацыя ў размеры i ў парадку, вызначаемым Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

16. Выплата працуючым iнвалiдам вайны дапамогi па часовай непрацаздольнасцi ў размеры 100 працэнтаў сярэдняга заработку. Дапамога выплачваецца да чатырох месяцаў запар цi да пяцi месяцаў у каляндарным годзе.

17. Выкарыстанне працоўнага адпачынку ў зручны для iх час i прадастаўленне сацыяльнага адпачынку без захавання заработнай платы тэрмiнам да аднаго месяца ў год. Пры недастатковасцi працоўнага i сацыяльнага адпачынкаў для лячэння i праезду ў санаторый i назад робiцца выплата дапамог за адсутныя днi.

18. Бясплатны праезд на ўсiх вiдах гарадскога пасажырскага транспарту (за выключэннем таксi) незалежна ад iх месца жыхарства, а пражываючым у сельскай мясцовасцi — таксама на мiжгародным аўтамабiльным транспарце ў межах адмiнiстрацыйнага раёна па месцы жыхарства.

19. Бясплатны праезд на чыгуначным, аўтамабiльным i водным транспарце прыгарадных зносiн.

20. Бясплатны праезд адзiн раз у год (туды i назад) на паветраным, чыгуначным, водным цi мiжгародным аўтамабiльным транспарце.

21. 50-працэнтная скiдка па аплаце кошту праезду на ўнутраных лiнiях паветранага, чыгуначнага, воднага i аўтамабiльнага транспарту з 1 кастрычнiка па 15 мая.

22. Забеспячэнне транспартнымi сродкамi, выплата кампенсацыi расходаў на транспартнае абслугоўванне, а таксама кампенсацыi расходаў, звязаных з эксплуатацыяй транспартных сродкаў на ўмовах, у парадку i размерах, вызначаемых Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

23. Бясплатнае абучэнне новым прафесiям па месцы работы, на курсах павышэння квалiфiкацыi ў сiстэме дзяржаўнай падрыхтоўкi i перападрыхтоўкi кадраў, захаванне аплаты працы (100 працэнтаў тарыфнай стаўкi) па апошнiм месцы работы на працягу ўсяго перыяду абучэння.

24. Выплата спецыяльных стыпендый студэнтам вышэйшых навучальных устаноў, навучэнцам сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў i ўстаноў, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, якiя ўстанаўлiваюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

25. Нечарговае карыстанне ўсiмi відамi паслуг сувязi, культурна-асветнiцкiх i спартыўна-аздараўленчых арганiзацый, набыццё бiлетаў на ўсе вiды транспарту, льготнае абслугоўванне арганiзацыямi рознiчнага гандлю i бытавога абслугоўвання.

26. Першачарговае выдзяленне кармоў для жывёлы, якая знаходзiцца ў асабiстым карыстаннi.

27. Нечарговы прыём ва ўстаноўленым парадку ў дамы-iнтэрнаты для састарэлых i iнвалiдаў, цэнтры сацыяльнага абслугоўвання i на абслугоўванне аддзяленнямi сацыяльнай дапамогi на даму.

28. Першачарговы прыём у дзяржаўных органах i iншых арганiзацыях незалежна ад формаў уласнасцi.

Асобе, якая суправаджае ў паездках iнвалiда вайны I групы, прадастаўляецца:

1. Бясплатны праезд на ўсiх вiдах гарадскога пасажырскага транспарту (за выключэннем таксi), а пражываючым у сельскай мясцовасцi — таксама на мiжгародным аўтамабiльным транспарце ў межах адмiнiстрацыйнага раёна па месцы жыхарства iнвалiда.

2. Бясплатны праезд на чыгуначным, аўтамабiльным i водным транспарце прыгарадных зносiнаў.

3. 50-працэнтная скiдка па аплаце кошту праезду на ўнутраных лiнiях паветранага, чыгуначнага, воднага i аўтамабiльнага транспарту з 1 кастрычнiка па 15 мая.

4. 50-працэнтная скiдка па аплаце кошту праезду адзiн раз у год (туды i назад) на паветраным, чыгуначным, водным i мiжгародным аўтамабiльным транспарце.

Сацыяльныя гарантыi, прадастаўляемыя iнвалiдам Вялiкай Айчыннай вайны i iнвалiдам баявых дзеянняў на тэрыторыi iншых дзяржаў, распаўсюджваюцца на ваеннаслужачых, асобаў кiраўнiцкага i радавога саставу органаў унутраных спраў, стаўшых iнвалiдамi ў вынiку ранення, кантузii, калецтва цi захворвання, атрыманых пры выкананнi абавязкаў воiнскай службы (службовых абавязкаў).

Артыкул 13. Меры сацыяльнай абароны ўдзельнiкаў Вялiкай Айчыннай вайны

Удзельнiкам Вялiкай Айчыннай вайны (пункт 1 часткi другой артыкула 2 гэтага Закона) у якасцi мер сацыяльнай абароны прадастаўляюцца наступныя правы i льготы:

1. Павышэнне памераў пенсiй iльготнае падаткаабкладанне ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

2. Атрыманне льготных крэдытаў, субсiдый на будаўнiцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў, садовых домiкаў, добраўпарадкаванне садовых i прысядзiбных участкаў у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

3. Нечарговае прадастаўленне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання тым, хто стаiць на ўлiку на паляпшэнне жыллёвых умоў.

4. Недапушчальнасць высялення з займаемага службовага жылога памяшкання, iнтэрната без прадастаўлення другога жыллёвага памяшкання.

5. Бясплатная перадача ва ўласнасць (з улiкам жыллёвай квоты, сумы квот) займаемых жылых памяшканняў у межах 20 квадратных метраў агульнай плошчы на ўдзельнiка Вялiкай Айчыннай вайны i кожнага пражываючага разам з iм непрацаздольнага непрацуючага члена яго сям’i з захаваннем прынцыпа аднаразовасцi выкарыстання данай льготы.

6. Плата за тэхнiчнае абслугоўванне ў межах 20 квадратных метраў агульнай плошчы жылога памяшкання праводзiцца са скiдкай 50 працэнтаў i 20 квадратных метраў агульнай плошчы на ўсю сям’ю — па ўстаноўленых стаўках. 50-працэнтная скiдка прадастаўляецца па аплаце за камунальныя паслугi (гарачае i халоднае водазабеспячэнне, каналiзацыю, газ, электрычную энергiю i цеплавую энергiю, лiфты, вываз i абясшкоджванне цвёрдых бытавых адходаў, iншыя паслугi). Пражываючым у дамах без цэнтралiзаванай падачы цеплавой энергii 50-працэнтная скiдка прадастаўляецца з кошту палiва, набываемага ў межах норм, устаноўленых для продажы насельнiцтва. Водпуск палiва праводзiцца ў нечарговым парадку. Указаныя льготы прадастаўляюцца ўдзельнiкам Вялiкай Айчыннай вайны i пражываючым сумесна з iмi непрацаздольным непрацуючым членам iх сем’яў.

7. Першачарговае ўступленне ў арганiзацыi грамадзян-забудоўшчыкаў, гаражныя, дачныя кааператывы, садаводчыя таварыствы.

8. Нечарговая ўстаноўка кватэрнага тэлефона з аплатай у памеры 20 працэнтаў ад установачнай платы, 50 працэнтаў ад кошту дадатковых работ па будаўнiцтву абаненцкай лiнii працягласцю не больш 500 метраў (пры працягласцi звыш устаноўленай нормы плата бярэцца ў поўным памеры) i 50-працэнтная скiдка па аплаце за карыстанне кватэрным тэлефонам (акрамя мiжнародных i мiжгароднiх размоў).

9. Карыстанне пры выхадзе на пенсiю палiклiнiкамi, да якiх яны былi прымацаваны ў перыяд работы (службы), i бясплатнае атрыманне медыцынскай дапамогi ў дзяржаўных лячэбна-прафiлактычных установах.

10. Бясплатнае атрыманне лякарстваў, выдаваемых па рэцэптах урачоў, на ўмовах i ў парадку, устаноўленых Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

11. Бясплатны выраб i рамонт зубных пратэзаў (за выключэннем пратэзаў з каштоўных металаў, фарфору i металакерамiкi) ў дзяржаўных лячэбна-прафiлактычных установах па месцы жыхарства, а таксама бясплатнае забеспячэнне iншымi пратэзамi i пратэзна-артапедычнымi вырабамi ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

12. Першачарговае (пры наяўнасцi медыцынскiх паказанняў) забеспячэнне пуцёўкамi ў санаторыi, прафiлакторыi, дамы адпачынку (працуючых — па месцы работы, а непрацуючых — органамi, якiя ажыццяўляюць iх пенсiйнае забеспячэнне).

13. Першачарговае абслугоўванне ва ўстановах аховы здароўя, першачарговая шпiталiзацыя.

14. Выкарыстанне працоўнага адпачынку ў зручны для iх час i прадастаўленне сацыяльнага адпачынку без захавання заработнай платы тэрмiнам да двух тыдняў у год.

15. Бясплатны праезд на ўсiх вiдах гарадскога пасажырскага транспарту (за выключэннем таксi) незалежна ад iх месца жыхарства, а пражываючым у сельскай мясцовасцi — таксама на мiжгароднiм аўтамабiльным транспарце ў межах адмiнiстрацыйнага раёна па месцы жыхарства.

16. Бясплатны праезд на чыгуначным, аўтамабiльным i водным транспарце прыгарадных зносiн.

17. Бясплатны праезд адзiн раз у два гады (туды i назад) на паветраным, чыгуначным, водным або мiжгароднiм аўтамабiльным транспарце або па жаданню ветэрана праезд з 50-працэнтнай скiдкай па аплаце кошту праезда адзiн раз у год (туды i назад) на ўказаных вiдах транспарту.

18. Нечарговае карыстанне ўсiмi вiдамi паслуг сувязi, культурна-асветных i спартыўна-аздараўленчых арганiзацый, набыццё бiлетаў на ўсе вiды транспарту, льготнае абслугоўванне арганiзацыямi рознiчнага гандлю i бытавога абслугоўвання.

19. Першачарговы прыём ва ўстаноўленым парадку ў дамы-iнтэрнаты для састарэлых i iнвалiдаў, цэнтры сацыяльнага абслугоўвання i на абслугоўванне аддзяленнямi сацыяльнай дапамогi на даму.

20. Першачарговае выдзяленне кармоў для жывёлы, якая знаходзiцца ў асабiстым карыстаннi.

Удзельнiкам Вялiкай Айчыннай вайны, якiя дасягнулi 70-гадовага ўзросту, прадастаўляюцца правы i льготы, прадугледжаныя артыкулам 12 гэтага Закона для iнвалiдаў Вялiкай Айчыннай вайны, за выключэннем льгот, прадастаўляемых толькi для iнвалiдаў I i II групы.

Артыкул 14. Меры сацыяльнай абароны асоб, узнагароджаных ордэнамi або медалямi СССР за самаадданую працу i бездакорную воiнскую службу ў тыле ў гады Вялiкай Айчыннай вайны

Асобам, узнагароджаным ордэнамi або медалямi СССР за самаадданую працу i бездакорную воiнскую службу ў тыле ў гады Вялiкай Айчыннай вайны (пункт 2 часткi другой артыкула 2 гэтага Закона), у якасцi мер сацыяльнай абароны прадастаўляюцца наступныя правы i льготы:

1. Павышэнне памераў пенсiй i льготнае падаткаабкладанне ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

2. Атрыманне льготных крэдытаў, субсiдый на будаўнiцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў, садовых домiкаў, добраўпарадкаванне садовых i прысядзiбных участкаў у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

3. Нечарговае прадастаўленне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання тым, хто стаiць на ўлiку на паляпшэнне жыллёвых умоў.

4. Плата за тэхнiчнае абслугоўванне ў межах 20 квадратных метраў агульнай плошчы жылога памяшкання праводзiцца са скiдкай 50 працэнтаў i 20 квадратных метраў агульнай плошчы на ўсю сям’ю — па ўстаноўленых стаўках. 50-працэнтная скiдка прадастаўляецца па аплаце за камунальныя паслугi (гарачае i халоднае водазабеспячэнне, каналiзацыю, газ, электрычную i цеплавую энергiю, лiфты, вываз i абяскшоджванне цвёрдых бытавых адходаў, iншыя паслугi). Тым, хто пражывае ў дамах без цэнтралiзаванай падачы цеплавой энергii 50-працэнтная скiдка прадастаўляецца з кошту палiва, набываемага ў межах норм, устаноўленых для продажу насельнiцтву. Водпуск палiва праводзiцца ў нечарговым парадку. Указаныя льготы прадастаўляюцца ветэранам i пражываючым сумесна з iмi непрацаздольным непрацуючым членам iх сем’яў.

5. Першачарговае ўступленне ў арганiзацыi грамадзян-забудоўшчыкаў, гаражныя, дачныя кааператывы, садаводчыя таварыствы.

6. Першачарговая ўстаноўка кватэрнага тэлефона i 50-працэнтная скiдка па аплаце за карыстанне кватэрным тэлефонам (акрамя мiжнародных i мiжгароднiх размоў).

7. Карыстанне пры выхадзе на пенсiю палiклiнiкамi, да якiх яны былi прымацаваны ў перыяд работы (службы), бясплатнае атрыманне медыцынскай дапамогi ў дзяржаўных лячэбна-прафiлактычных установах.

8. Бясплатнае атрыманне лякарстваў, што выдаюцца па рэцэптах урачоў, на ўмовах i ў парадку, устаноўленых Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

9. Бясплатны выраб i рамонт зубных пратэзаў (за выключэннем пратэзаў з каштоўных металаў, фарфору i металакерамiкi) ў дзяржаўных лячэбна-прафiлактычных установах па месцы жыхарства, а таксама бясплатнае забеспячэнне iншымi пратэзамi i пратэзна-артапедычнымi вырабамi ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

10. Першачарговае (пры наяўнасцi медыцынскiх паказанняў) забеспячэнне пуцёўкамi ў санаторыi, прафiлакторыi, дамы адпачынку (працуючых — па месцы работы, а непрацуючых — органамi, якiя ажыццяўляюць iх пенсiйнае забеспячэнне).

11. Выкарыстанне працоўнага адпачынку ў зручны для iх час i прадастаўленне сацыяльнага адпачынку без захавання заработнай платы тэрмiнам да двух тыдняў у год.

12. Бясплатны праезд на ўсiх вiдах гарадскога пасажырскага транспарту (за выключэннем таксi) незалежна ад iх месца жыхарства, а пражываючым у сельскай мясцовасцi — таксама на мiжгароднiм аўтамабiльным транспарце ў межах адмiнiстрацыйнага раёна па месцы жыхарства.

13. Бясплатны праезд на чыгуначным, аўтамабiльным i водным транспарце прыгарадных зносiн.

14. Нечарговае карыстанне ўсiмi вiдамi паслуг сувязi, культурна-асветных i спартыўна-аздараўленчых арганiзацый, набыццё бiлетаў на ўсе вiды транспарту, льготнае абслугоўванне арганiзацыямi рознiчнага гандлю i бытавога абслугоўвання.

Артыкул 15. Меры сацыяльнай абароны асоб, якiя працуюць на аб’ектаў супрацьпаветранай абароны, мясцовай супрацьпаветранай абароны, на будаўнiцтве абарончых узвядзенняў, марскiх баз, аэрадромаў i iншых ваенных аб’ектаў у межах тылавых гранiц дзеючых франтоў, на прыфрантавых участках чыгуначных i аўтамабiльных дарог, членаў экiпажаў суднаў транспартнага флоту, iнтэрнiраваных у пачатку Вялiкай Айчыннай вайны у партах iншых дзяржаў

Асобам, якiя працуюць на аб’ектах супрацьпаветранай абароны, мясцовай супрацьпаветранай абароны, на будаўнiцтве абарончых збудаванняў, марскiх баз, аэрадромаў i iншых ваенных аб’ектаў у межах тылавых гранiц дзеючых франтоў, на прыфрантавых участках чыгуначных i аўтамабiльных дарог, членам экiпажаў суднаў транспартнага флоту, iнтэрнiраваных у пачатку Вялiкай Айчыннай вайны ў партах iншых дзяржаў (падпункты 3.1 i 3.2 пункта 3 часткi другой артыкула 2 гэтага Закона ), у якасцi мер сацыяльнай абароны прадастаўляюцца правы i льготы, прадугледжаныя пунктам 8 часткi першай артыкула 13 i артыкулам 14 гэтага Закона.

Артыкул 16. Меры сацыяльнай абароны асоб, якiя прымалi ўдзел у саставе спецыяльных фармiраванняў у размiнiраваннi тэрыторый i аб’ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыi ў 1943—1945 гадах

Асобам, якiя прымалi ўдзел у саставе спецыяльных фармiраванняў у размiнiраваннi тэрыторый i аб’ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыi ў 1943—1945 гадах (падпункт 3.3 пункта 3 часткi другой артыкула 2 гэтага Закона), у якасцi мер сацыяльнай абароны прадастаўляюцца правы i льготы, прадугледжаныя артыкула 13 гэтага Закона.

Артыкул 17. Меры сацыяльнай абароны асоб, якiя працавалi на прадпрыемствах, ва ўстановах i арганiзацыях горада Ленiнграда ў перыяд блакады з 8 верасня 1941 года па 27 студзеня 1944 года i ўзнагароджаных медалём «За абарону Ленiнграда», i асоб, узнагароджаных знакам «Жыхару блакаднага Ленiнграда»

Асобам, якiя працавалi на прадпрыемствах, ва ўстановах i арганiзацыях горада Ленiнграда ў перыяд блакады з 8 верасня 1941 года па 27 студзеня 1944 года i ўзнагароджаным медалём «За абарону Ленiнграда», i асобам, узнагароджаным знакам «Жыхару блакаднага Ленiнграда» (пункт 4 часткi другой артыкула 2 гэтага Закона), у якасцi мер сацыяльнай абароны прадастаўляюцца наступныя правы i льготы:

1. Павышэнне памераў пенсiй i льготнае падаткаабкладанне ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

2. Атрыманне льготных крэдытаў, субсiдый на будаўнiцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў, садовых домiкаў, добраўпарадкаванне садовых i прысядзiбных участкаў у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

3. Нечарговае прадастаўленне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання тым, хто стаiць на ўлiку на паляпшэнне жыллёвых умоў.

4. Плата за тэхнiчнае абслугоўванне ў межах 20 квадратных метраў агульнай плошчы жылога памяшкання праводзiцца са скiдкай 50 працэнтаў i 20 квадратных метраў агульнай плошчы на ўсю сям’ю — па ўстаноўленых стаўках. 50-працэнтная скiдка прадастаўляецца па аплаце за камунальныя паслугi (гарачае i халоднае водазабеспячэнне, каналiзацыю, газ, электрычную i цеплавую энергiю, лiфты, вываз i абясшкоджванне цвёрдых бытавых адходаў, iншыя паслугi). Тым, хто жыве ў дамах без цэнтралiзаванай падачы цеплавой энергii 50-працэнтная скiдка прадастаўляецца з кошту палiва, набываемага ў межах норм, устаноўленых для продажу насельнiцтву. Водпуск палiва праводзiцца ў нечарговым парадку. Указаныя льготы прадастаўляюцца ветэранам i пражываючым сумесна з iмi непрацаздольным непрацуючым членам iх сем’яў.

5. Першачарговае ўступленне ў арганiзацыi грамадзян-забудоўшчыкаў, гаражныя, дачныя кааператывы, садаводчыя таварыствы.

6. Першачарговая ўстаноўка кватэрнага тэлефона i 50-працэнтная скiдка па аплаце за карыстанне кватэрным тэлефонам (акрамя мiжнародных i мiжгароднiх размоў).

7. Карыстанне пры выхадзе на пенсiю палiклiнiкамi, да якiх яны былi прымацаваны ў перыяд работы (службы), бясплатнае атрыманне медыцынскай дапамогi ў дзяржаўных лячэбна-прафiлактычных установах.

8. Бясплатнае атрыманне лякарстваў, выдаваемых па рэцэптах урачоў, на ўмовах i ў парадку, устаноўленых Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

9. Бясплатны выраб i рамонт зубных пратэзаў (за выключэннем пратэзаў з каштоўных металаў, фарфору i металакерамiкi) у дзяржаўных лячэбна-прафiлактычных установах па месцы жыхарства, а таксама бясплатнае забеспячэнне iншымi пратэзамi i пратэзна-артапедычнымi вырабамi ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

10. Першачарговае (пры наяўнасцi медыцынскiх паказанняў) забеспячэнне пуцёўкамi ў санаторыi, прафiлакторыi, дамы адпачынку (працуючых — па месцы работы, а непрацуючых — органамi, якiя ажыццяўляюць iх пенсiйнае забеспячэнне).

11. Выкарыстанне працоўнага водпуску ў зручны для iх час i прадастаўленне сацыяльнага водпуску без захавання заработнай платы тэрмiнам да двух тыдняў у год.

12. Бясплатны праезд на ўсiх вiдах гарадскога пасажырскага транспарту (за выключэннем таксi) незалежна ад iх месца жыхарства, а пражываючым у сельскай мясцовасцi — таксама на мiжгароднiм аўтамабiльным транспарце ў межах адмiнiстрацыйнага раёна па месцы жыхарства.

13. Бясплатны праезд на чыгуначным, аўтамабiльным i водным транспарце прыгарадных зносiн.

14. Бясплатны праезд адзiн раз у два гады (туды i назад) на паветраным, чыгуначным, водным або мiжгароднiм аўтамабiльным транспарце або па жаданню ветэрана праезд з 50-працэнтнай скiдкай па аплаце кошту праезда адзiн раз у год (туды i назад) на ўказаных вiдах транспарту.

15. Нечарговае карыстанне ўсiмi вiдамi паслуг сувязi, культурна-асветных i спартыўна-аздараўленчых арганiзацый, набыццё бiлетаў на ўсе вiды транспарту, льготнае абслугоўванне арганiзацыямi рознiчнага гандлю i бытавога абслугоўвання.

Артыкул 18. Меры сацыяльнай абароны ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыi iншых дзяржаў

Ветэранам баявых дзеянняў на тэрыторыi iншых дзяржаў у якасцi мер сацыяльнай абароны прадастаўляюцца наступныя правы i льготы:

1. Ваеннаслужачым, у тым лiку звольненым у запас (адстаўку), ваеннаабавязаным, якiя прызывалiся на ваенныя зборы, асобам начальствуючага i радавога саставу органаў унутраных спраў i дзяржаўнай бяспекi, работнiкам указаных органаў (уключаючы спецыялiстаў i саветнiкаў Мiнiстэрства абароны СССР, Камiтэта дзяржаўнай бяспекi i Мiнiстэрства ўнутраных спраў СССР i БССР), якiя накiроўвалiся органамi дзяржаўнай улады СССР у Афганiстан або iншую дзяржаву i прымалi ўдзел у баявых дзеяннях пры выкананнi службовых абавязкаў у гэтых дзяржавах (пункт 1 часткi першай артыкула 3 гэтага Закона); ваеннаслужачым аўтамабiльных батальёнаў, якiя накiроўвалiся ў Афганiстан для дастаўкi грузаў у перыяд вядзення баявых дзеянняў (пункт 2 часткi першай артыкула 3 гэтага Закона); ваеннаслужачым лётнага саставу, зрабiўшым вылеты на баявыя заданнi ў Афганiстан з тэрыторыi СССР у перыяд вядзення баявых дзеянняў (пункт 3 часткi першай артыкула 3 гэтага Закона):

1.1. павышэнне памераў пенсiй i льготнае падаткаабкладанне ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;

1.2. нечарговае атрыманне льготных крэдытаў, субсiдый на будаўнiцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў, садовых домiкаў, добраўпарадкаванне садовых i прысядзiбных участкаў у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;

1.3. нечарговае прадастаўленне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання тым, хто стаiць на ўлiку на паляпшэнне жыллёвых умоў;

1.4. недапушчальнасць высялення з займаемага службовага памяшкання, iнтэрната без прадастаўлення iншага жылога памяшкання;

1.5. плата за тэхнiчнае абслугоўванне ў межах 20 квадратных метраў агульнай плошчы жылога памяшкання праводзiцца са скiдкай 50 працэнтаў i 20 квадратных метраў агульнай плошчы на ўсю сям’ю — па ўстаноўленых стаўках. 50-працэнтная скiдка прадастаўляецца па аплаце за камунальныя паслугi (гарачае i халоднае водазабеспячэнне, каналiзацыю, газ, электрычную i цеплавую энергiю, лiфты, вываз i абяс-шкоджванне цвёрдых бытавых адходаў, iншыя паслугi). Пражываючым у дамах без цэнтралiзаванай падачы цеплавой энергii 50-працэнтная скiдка прадастаўляецца з кошту палiва, набываемага ў межах норм, устаноўленых для продажу насельнiцтву. Водпуск палiва праводзiцца ў нечарговым парадку. Указаныя льготы прадастаўляюцца ветэранам пры дасягненнi мужчынамi ўзросту 60 гадоў, жанчынамi — 55 гадоў i пражываючым сумесна з iмi непрацаздольным непрацуючым членам iх сем’яў;

1.6. першачарговае ўступленне ў арганiзацыi грамадзян-забудоўшчыкаў, гаражныя, дачныя кааператывы, садаводчыя таварыствы;

1.7. першачарговае прадастаўленне зямельных участкаў для будаўнiцтва аднакватэрных жылых дамоў тым, хто стаiць на ўлiку на паляпшэнне жыллёвых умоў;

1.8. першачарговая ўстаноўка кватэрнага тэлефона з аплатай у памеры 20 працэнтаў ад установачнай платы, 50 працэнтаў ад кошту дадатковых работ па будаўнiцтву абаненцкай лiнii працягласцю не больш 500 метраў (пры працягласцi звыш устаноўленай нормы плата бярэцца ў поўным памеры), а пры дасягненнi мужчынамi ўзросту 60 гадоў, жанчынамi — 55 гадоў — 50-працэнтная скiдка па аплаце за карыстанне кватэрным тэлефонам (акрамя мiжнародных i мiжгароднiх размоў);

1.9. карыстанне пры выхадзе на пенсiю палiклiнiкамi, да якiх яны былi прымацаваны ў перыяд работы (службы), бясплатнае атрыманне медыцынскай дапамогi ў дзяржаўных лячэбна-прафiлактычных установах;

1.10 бясплатнае атрыманне лякарстваў, выдаваемых па рэцэптах урачоў, на ўмовах i ў парадку, устаноўленых Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь;

1.11. бясплатны выраб i рамонт зубных пратэзаў (за выключэннем пратэзаў з каштоўных металаў, фарфору i металакерамiкi) у дзяржаўных лячэбна-прафiлактычных установах па месцы жыхарства, а таксама бясплатнае забеспячэнне iншымi пратэзамі i пратэзна-артапедычнымi вырабамi ў парадку, устаноўленым заканадаўствам;

1.12. першачарговае (пры наяўнасцi медыцынскiх паказанняў) забеспячэнне пуцёўкамi ў санаторыi, прафiлакторыi, дамы адпачынку (працуючых — па месцы работы, а непрацуючых — органамi, якiя ажыццяўляюць iх пенсiйнае забеспячэнне);

1.13. выкарыстанне працоўнага водпуску ў зручны для iх час i прадастаўленне сацыяльнага водпуску без захавання заработнай платы тэрмiнам да двух тыдняў у год;

1.14. бясплатны праезд на ўсiх вiдах гарадскога пасажырскага транспарту (за выключэннем таксi) незалежна ад iх месца жыхарства, а пражываючым у сельскай мясцовасцi — таксама на мiжгароднiм аўтамабiльным транспарце ў межах адмiнiстрацыйнага раёна па месцы жыхарства;

1.15. бясплатны праезд на чыгуначным, аўтамабiльным i водным транспарце прыгарадных зносiн;

1.16 бясплатны праезд адзiн раз у два гады (туды i назад) на паветраным, чыгуначным, водным або мiжгароднiм аўтамабiльным транспарце або па жаданню ветэрана праезд з 50-працэнтнай скiдкай па аплаце кошту праезда адзiн раз у год (туды i назад) на ўказаных вiдах транспарту асобам, якiя атрымалi раненне, кантузiю, калецтва пры выкананнi воiнскага (службовага) абавязку ў Афганiстане або iншай дзяржаве, дзе вялiся баявыя дзеяннi;

1.17. пераважнае пакiданне на рабоце пры iншых роўных умовах пры скарачэннi колькасцi або штата работнiкаў;

1.18 бясплатная вучоба новым прафесiям па месцы работы, на курсах павышэння квалiфiкацыi ў сiстэме дзяржаўнай падрыхтоўкi i перападрыхтоўкi кадраў, захаванне аплаты працы (100 працэнтаў тарыфнай стаўкi) па апошняму месцы работы на працягу ўсяго перыяду вучобы;

1.19 прыём без конкурса ў дзяржаўныя вышэйшыя, сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы i на курсы вучобы адпавядаючым прафесiям з выплатай спецыяльных стыпендый, што ўстанаўлiваюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь;

1.20 нечарговае карыстанне ўсiмi вiдамi паслуг сувязi, культурна-асветных i спартыўна-аздараўленчых арганiзацый, набыццё бiлетаў на ўсе вiды транспарту, льготнае абслугоўванне арганiзацыямi рознiчнага гандлю i бытавога абслугоўвання.

2. Работнiкам (уключаючы членаў лётных экiпажаў паветраных суднаў грамадзянскай авiяцыi, што выконвалi палёты ў Афганiстан у перыяд вядзення баявых дзеянняў), абслугоўваючым воiнскiя кантынгенты Узброеных Сiл СССР на тэрыторыi iншых дзяржаў, атрымаўшых раненне, кантузiю або калецтва або узнагароджанымi ордэнамi або медалямi СССР за ўдзел у забеспячэннi баявых дзеянняў (пункт 4 часткi першай артыкула 3 гэтага Закона):

2.1. атрыманне льготных крэдытаў, субсiдый на будаўнiцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў, садовых домiкаў, добраўпарадкаванне садовых i прысядзiбных участкаў у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;

2.2. недапушчальнасць высялення з займаемага службовага жылога памяшкання, iнтэрната без прадастаўлення iншага жылога памяшкання;

2.3. першачарговае ўступленне ў дачныя кааператывы, садаводчыя таварыстывы;

2.4. першачарговая ўстаноўка кватэрнага тэлефона;

2.5. карыстанне пры выхадзе на пенсiю палiклiнiкамi, да якiх яны былi прымацаваны ў перыяд работы (службы), бясплатнае атрыманне медыцынскай дапамогi ў дзяржаўных лячэбна-прафiлактычных установах;

2.6. першачарговае (пры наяўнасцi медыцынскiх паказанняў) забеспячэнне пуцёўкамi ў санаторыi, прафiлакторыi, дамы адпачынку (працуючых — па месцы работы, а непрацуючых — органамi, якiя ажыццяўляюць iх пенсiйнае забеспячэнне);

2.7. выкарыстанне працоўнага водпуску ў зручны для iх час i прадастаўленне сацыяльнага водпуску без захавання заработнай платы тэрмiнам да двух тыдняў у год;

2.8. пераважнае пакiданне на рабоце пры iншых роўных умовах пры скарачэннi колькасцi або штата работнiкаў;

2.9. бясплатная вучоба новым прафесiям па месцы работы, на курсах павышэння квалiфiкацыi ў сiстэме дзяржаўнай падрыхтоўкi i перападрыхтоўкi кадраў, захаванне аплаты працы (100 працэнтаў тарыфнай стаўкi) па апошняму месцы работы (службы) на працягу ўсяго перыяду вучобы.

3. Работнiкам, якiя накiроўвалiся ў Афганiстан у перыяд са снежня 1979 года па снежань 1989 года, i адпрацаваўшым ўстаноўлены тэрмiн або адкамандзiраваным датэрмiнова па ўважлiвых прычынах (пункт 5 часткi першай артыкула 3 гэтага Закона):

3.1. атрыманне льготных крэдытаў, субсiдый на будаўнiцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў, садовых домiкаў, добраўпарадкаванне садовых i прысядзiбных участкаў у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;

3.2. першачарговае ўступленне ў дачныя кааперытывы, садаводчыя таварыствы;

3.3. першачарговая ўстаноўка кватэрнага тэлефона;

3.4. карыстанне пры выхадзе на пенсiю палiклiнiкамi, да якiх яны былi прымацаваны ў перыяд работы (службы), i бясплатнае атрыманне медыцынскай дапамогi ў дзяржаўных лячэбна-прафiлактычных установах;

3.5. першачарговае (пры наяўнасцi медыцынскiх паказанняў) забеспячэнне пуцёўкамi ў санаторыi, прафiлакторыi, дамы адпачынку (працуючых — па месцы работы, а непрацуючых — органамi, якiя ажыццяўляюць iх пенсiйнае забеспячэнне);

3.6. выкарыстанне працоўнага водпуску ў зручны для iх час;

3.7. пераважнае пакiданне на рабоце пры iншых роўных умовах пры скарачэннi колькасцi або штата работнiкаў.

Артыкул 19. Меры сацыяльнай абароны ветэранаў працы

Ветэранам працы ў якасцi мер сацыяльнай абароны прадастаўляюцца наступныя правы i льготы:

1. Першачарговае ўступленне ў арганiзацыi грамадзян-забудоўшчыкаў, гаражныя, дачныя кааператывы, садаводчыя таварыствы.

2. Першачарговая ўстаноўка кватэрнага тэлефона.

3. Карыстанне пры выхадзе на пенсiю палiклiнiкамi, да якiх яны былi прымацаваны ў перыяд работы (службы), бясплатнае атрыманне медыцынскай дапамогi ў дзяржаўных лячэбна-прафiлактычных установах.

4. Пры дасягненнi ўзросту 70 гадоў 50-працэнтная скiдка з кошту лякарстваў, набываемых па рэцэптах урачоў, на ўмовах i ў парадку, устаноўленых Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

5. Бясплатны выраб i рамонт зубных пратэзаў (за выключэннем пратэзаў з каштоўных металаў, фарфору i металакерамiкi) у дзяржаўных лячэбна-прафiлактычных установах па месцы жыхарства, а таксама бясплатнае забеспячэнне iншымi пратэзамi i пратэзна-артапедычнымi вырабамi ў парадку, устаноўленым заканадаўствам. Забеспячэнне бясплатна або на льготных умовах (пры наяўнасцi медыцынскiх паказанняў) тэхнiчнымi сродкамi сацыяльнай рэабiлiтацыi. Парадак i ўмовы забеспячэння ветэранаў працы тэхнiчнымi сродкамi сацыяльнай рэабiлiтацыi ўстанаўлiваюцца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

6. Забеспячэнне (пры наяўнасцi медыцынскiх паказанняў) пуцёўкамi ў санаторыi, прафiлакторыi, дамы адпачынку (працуючых — па месцы работы, а непрацуючых — органамi, якiя ажыццяўляюць iх пенсiйнае забеспячэнне). Парадак i ўмовы забеспячэння пуцёўкамi ў санаторыi, прафiлакторыi, дамы-адпачынку ўстанаўлiваюцца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

7. 50-працэнтная скiдка па аплаце праезду на ўсiх вiдах гарадскога пасажырскага транспарту (за выключэннем таксi).

8. 50-працэнтная скiдка па аплаце праезду на чыгуначным, аўтамабiльным i водным транспарце прыгарадных зносін, а пражываючым у сельскай мясцовасцi — у аўтобусах мiжгароднiх маршрутаў у межах адмiнiстрацыйнага раёна па месцы жыхарства.

Артыкул 20. Меры сацыяльнай абароны ветэранаў Узброеных Сiл

Меры сацыяльнай абароны ветэранаў Узброеных Сiл устанаўлiваюцца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Пры дасягненнi ўзросту, якi дае права на пенсiю па ўзросту на агульных падставах, ветэраны Узброеных Сiл набываюць дадаткова права на льготы, устаноўленыя для ветэранаў працы (артыкул 19 гэтага Закона).

Артыкул 21. Меры сацыяльнай абароны ветэранаў органаў унутраных спраў, пракуратуры, юстыцыi i судоў

Ветэранам органаў унутраных спраў, пракуратуры, юстыцыi i судоў пры дасягненнi ўзросту, якi дае права на пенсiю па ўзросту на агульных падставах, у якасцi мер сацыяльнай абароны прадастаўляюцца правы i льготы, устаноўленыя для ветэранаў працы (артыкул 19 гэтага Закона).

ГЛАВА 3
Меры сацыяльнай абароны членаў сем’яў загiнуўшых (памерлых) пры выкананнi воiнскiх (службовых) абавязкаў i некаторых катэгорый грамадзян, якiя пацярпелi ў гады Вялiкай Айчыннай вайны

Артыкул 22. Члены сем’яў ваеннаслужачых, партызан i падпольшчыкаў, загiнуўшых (памерлых у гады Вялiкай Айчыннай вайны i пры выкананнi воiнскiх (службовых) абавязкаў

Да членаў сем’яў ваеннаслужачых, партызан i падпольшчыкаў, загiнуўшых або памерлых у вынiку раненняў, кантузiй, калецтваў, захворванняў, атрыманых у перыяд баявых дзеянняў у гады Вялiкай Айчыннай вайны, а таксама ваеннаслужачых, асоб начальствуючага i радавога саставу органаў унутраных спраў, загiнуўшых (памерлых) пры выкананнi воiнскага або службовага абавязку ў Афганiстане або ў iншых дзяржавах, дзе вялiся баявыя дзеяннi (а таксама прапаўшых без весткi ў раёнах вядзення баявых дзеянняў), або пры выкананнi абавязкаў воiнскай службы (службовых абавязкаў), акрамя выпадкаў, калi гiбель (смерць) наступiла ў вынiку супрацьпраўных дзеянняў, з прычыны алкагольнага, наркатычнага, таксiчнага ап’янення, членашкоднiцтва або самазабойства, калi яно не было выклiкана хваравiтым станам або давядзеннем да самазабойства (далей — загiнуўшыя (памерлыя), адносяцца:

1. Бацькi.

2. Жонка (муж), не ўступiўшая (не ўступiўшы) ў новы шлюб.

3. Дзецi (у тым лiку ўсыноўленыя) i iншыя ўтрыманцы загiнуўшага (памерлага), якiя атрымлiваюць пенсiю з выпадку страты кармiльца.

Артыкул 23. Меры сацыяльнай абароны членаў сем’яў загiнуўшых (памерлых)

Членам сем’яў загiнуўшых (памерлых), указаным у артыкуле 22 гэтага Закона, у якасцi мер сацыяльнай абароны прадастаўляюцца наступныя правы i льготы:

1. Бацькам i не ўступiўшай (не ўступiўшым) у новы шлюб жонцы (мужу):

1.1. павышэнне памераў пенсiй i льготнае падаткаабкладанне ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;

1.2. атрыманне льготных крэдытаў, субсiдый на будаўнiцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў, садовых домiкаў, добраўпарадкаванне садовых i прысядзiбных участкаў у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;

1.3. нечарговае прадастаўленне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання тым, што стаiць на ўлiку на паляпшэнне жыллёвых умоў;

1.4. недапушчальнасць высялення з займаемага службовага жылога памяшкання, iнтэрната без прадастаўлення iншага жылога памяшкання;

1.5 бясплатная перадача ва ўласнасць (з улiкам жыллёвай квоты, сумы квот) займаемых жылых памяшканняў у межах 20 квадратных метраў агульнай плошчы на члена сям’i загiнуўшага (памерлага) i кожнага пражываючага разам з iм непрацаздольнага непрацуючага члена яго сям’i з захаваннем прынцыпу аднаразовасцi выкарыстання данай льготы;

1.6. плата за тэхнiчнае абслугоўванне ў межах 20 квадратных метраў агульнай плошчы жылога памяшкання праводзiцца са скiдкай 50 працэнтаў i 20 квадратных метраў агульнай плошчы на ўсю сям’ю — па ўстаноўленых стаўках. 50-працэнтная скiдка прадастаўляецца па аплаце за камунальныя паслугi (гарачае i халоднае водазабеспячэнне, каналiзацыю, газ, электрычную i цеплавую энергiю, лiфты, вываз i абясшкоджванне цвёрдых бытавых адходаў, iншыя паслугi). Пражываючым у дамах без цэнтралiзаванай падачы цеплавой энергii 50-працэнтная скiдка прадастаўляецца з кошту палiва, набываемага ў межах норм, устаноўленых для продажу насельнiцтву. Водпуск палiва праводзiцца ў нечарговым парадку. Указаныя льготы прадастаўляюцца бацькам i не ўступiўшай (не ўступiўшым) у новы шлюб жонцы (мужу) незалежна ад вiду атрымлiваемай пенсii i пражываючым сумесна з iмi непрацаздольным непрацуючым членам iх сем’яў;

1.7. першачарговае ўступленне ў арганiзацыi грамадзян-забудоўшчыкаў, гаражныя, дачныя кааператывы i садаводчыя таварыствы;

1.8. правядзенне рамонту належачых iм жылых памяшканняў за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў на ўмовах, якiя вызначаюцца мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi;

1.9. водпуск драўнiны на караню для будаўнiцтва на вёсцы жылога дома або надворных пабудоў на ўмовах i ў парадку, вызначаемых Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь;

1.10. першачарговая ўстаноўка кватэрнага тэлефона з аплатай 20 працэнтаў ад установачнай платы. Пры дасягненнi мужчынамi ўзросту 60 гадоў, жанчынамi — 55 гадоў — 50-працэнтная скiдка па аплаце за карыстанне кватэрным тэлефонам (акрамя мiжнародных i мiжгароднiх размоў);

1.11. карыстанне пры выхадзе на пенсiю палiклiнiкамi, да якiх яны былi прымацаваны пры жыццi загiнуўшага (памерлага), бясплатнае атрыманне медыцынскай дапамогi ў дзяржаўных лячэбна-прафiлактычных установах;

1.12 бясплатнае атрыманне лякарстваў, выдаваемых па рэцэптах урачоў, на ўмовах i ў парадку, устаноўленых Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь;

1.13. бясплатны выраб i рамонт зубных пратэзаў (за выключэннем пратэзаў з каштоўных металаў, фарфору i металакерамiкi) у дзяржаўных лячэбна-прафiлактычных установах па месцы жыхарства, а таксама бясплатнае забеспячэнне iншымi пратэзамi i пратэзна-артапедычнымi вырабамi ў парадку, устаноўленым заканадаўствам;

1.14. першачарговае (пры наяўнасцi медыцынскiх паказанняў) забеспячэнне пуцёўкамi ў санаторыi, прафiлакторыi i дамы адпачынку (працуючых — па месцы работы, а непрацуючых — органамi, якiя ажыццяўляюць iх пенсiйнае забеспячэнне);

1.15. выкарыстанне працоўнага адпачынку ў зручны для iх час i прадастаўленне сацыяльнага адпачынку без захавання заработнай платы тэрмiнам да двух тыдняў у год;

1.16. бясплатны праезд на ўсiх вiдах гарадскога пасажырскага транспарту (за выключэннем таксi) незалежна ад iх месца жыхарства, а пражываючым у сельскай мясцовасцi — таксама на мiжгароднiм аўтамабiльным транспарце ў межах адмiнiстрацыйнага раёна па месцы жыхарства;

1.17. бясплатны праезд на чыгуначным, аўтамабiльным i водным транспарце прыгарадных зносiн;

1.18. бясплатны праезд адзiн раз у два гады (туды i назад) на паветраным, чыгуначным, водным або мiжгароднiм аўтамабiльным транспарце або па жаданню члена сям’i загiнуўшага (памерлага) праезд з 50-працэнтнай скiдкай па аплаце кошту праезда адзiн раз у год (туды i назад) на ўказаных вiдах транспарту;

1.19. нечарговае карыстанне ўсiмi вiдамi паслуг сувязi, культурна-асветных i спартыўна-аздараўленчых арганiзацый, набыццё бiлетаў на ўсе вiды транспарту, льготнае абслугоўванне арганiзацыямi рознiчнага гандлю i бытавога абслугоўвання;

1.20. першачарговае выдзяленне кармоў для жывёлы, якая знаходзiцца ў асабiстым карыстаннi;

1.21. першачарговы прыём ва ўстаноўленым парадку ў дамы-iнтэрнаты для састарэлых i iнвалiдаў, цэнтры сацыяльнага абслугоўвання i на абслугоўванне аддзяленнямi сацыяльнай дапамогi на даму;

1.22. льготы па аплаце за тэхнiчнае абслугоўванне жылога памяшкання i камунальныя паслугi, указаныя ў падпункце 1.6 пункта 1 гэтага артыкула, распаўсюджваюцца на жонку (мужа) памерлага iнвалiда Вялiкай Айчыннай вайны незалежна ад вiду атрымлiваемай пенсii i на iншых членаў сям’i, якiя атрымлiваюць пенсiю з выпадку страты кармiльцы, а таксама на жонку (мужа) памерлага ўдзельнiка Вялiкай Айчыннай вайны, якiя прызнаваўся iнвалiдам ў вынiку агульнага захворвання i iншых прычын i карыстаўся пры жыццi гэтымi льготамi.

2. Дзецям (у тым лiку ўсыноўленым) i iншым утрыманцам загiнуўшага (памерлага), якiя атрымлiваюць пенсiю з выпадку страты кармiльца:

2.1. нечарговае прадастаўленне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання тым, хто стаiць на ўлiку на паляпшэнне жыллёвых умоў;

2.2. недапушчальнасць высялення з займаемага службовага жылога памяшкання, iнтэрната без прадастаўлення iншага жылога памяшкання;

2.3. бясплатная перадача ва ўласнасць (з улiкам жыллёвай квоты, сумы квот) займаемых жылых памяшканняў у межах 20 квадратных метраў агульнай плошчы на члена сям’i загiнуўшага (памерлага) i кожнага пражываючага разам з iм непрацаздольнага непрацуючага члена яго сям’i з захаваннем прынцыпу аднаразовасцi выкарыстання данай льготы;

2.4. плата за тэхнiчнае абслугоўванне ў межах 20 квадратных метраў агульнай плошчы жылога памяшкання праводзiцца са скiдкай 50 працэнтаў i 20 квадратных метраў агульнай плошчы на ўсю сям’ю — па ўстаноўленых стаўках. 50-працэнтная скiдка прадастаўляецца па аплаце за камунальныя паслугi (гарачае i халоднае водазабеспячэнне, каналiзацыю, газ, электрычную i цеплавую энергiю, лiфты, вываз i абясшкоджванне цвёрдых бытавых адходаў, iншыя паслугi). Пражываючым у дамах без цэнтралiзаванай падачы цеплавой энергii 50-працэнтная скiдка прадастаўляецца з кошту палiва, набываемага ў межах норм, устаноўленых для продажу насельнiцтву. Водпуск палiва праводзiцца ў нечарговым парадку. Указаныя льготы прадастаўляюцца членам сем’яў загiнуўшых (памерлых) i пражываючым сумесна з iмi непрацаздольным непрацуючым членам iх сем’яў;

2.5. першачарговая ўстаноўка кватэрнага тэлефона з аплатай у памеры 20 працэнтаў ад установачнай платы, а пры дасягненнi мужчынамi ўзросту 60 гадоў, жанчынамi — 55 гадоў — 50-працэнтная скiдка па аплаце за карыстанне кватэрным тэлефонам (акрамя мiжнародных i мiжгароднiх размоў);

2.6. правядзенне рамонту належачых iм жылых памяшканняў за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў на ўмовах, якiя вызначаюцца мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi;

2.7. бясплатнае атрыманне лякарстваў, выдаваемых па рэцэптах урачоў, на ўмовах i ў парадку, устаноўленых Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь;

2.8. бясплатны выраб i рамонт зубных пратэзаў (за выключэннем пратэзаў з каштоўных металаў, фарфору i металакерамiкi) у дзяржаўных лячэбна-прафiлактычных установах па месцы жыхарства, а таксама бясплатнае забеспячэнне iншымi пратэзамi i пратэзна-артапедычнымi вырабамi ў парадку, устаноўленым заканадаўствам;

2.9. прыём без конкурса ў дзяржаўныя вышэйшыя i сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы i на курсы вучобы адпаведным прафесiям з выплатай спецыяльных стыпендый, устанаўлiваемых Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

2.10. нечарговае карыстанне ўсiмi вiдамi паслуг сувязi, культурна-асветных i спартыўна-аздараўленчых арганiзацый, набыццё бiлетаў на ўсе вiды транспарту, льготнае абслугоўванне арганiзацыямi рознiчнага гандлю i бытавога абслугоўвання.

Артыкул 24. Меры сацыяльнай абароны былых вязняў фашысцкiх канцлагераў, турмаў, гета i былых непаўналетнiх вязняў iншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамi iх саюзнiкамi ў гады другой сусветнай вайны

Былым вязням фашысцкiх канцлагераў, турмаў, гета i былым непаўналетнiм вязням iншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамi iх саюзнiкамi ў гады другой сусветнай вайны, у якасцi мер сацыяльнай абароны прадастаўляюцца наступныя правы i льготы:

1. Павышэнне памераў пенсiй i льготнае падаткаабкладанне ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

2. Атрыманне льготных крэдытаў, субсiдый на будаўнiцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў, садовых домiкаў, добраўпарадкаванне садовых i прысядзiбных участкаў у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

3. Бясплатная перадача ва ўласнасць (з улiкам жыллёвай квоты, сумы квот) займаемых iмi жылых памяшканняў у межах 20 квадратных метраў агульнай плошчы на сябе i кожнага пражываючага разам з iм непрацаздольнага непрацуючага члена яго сям’i з захаваннем прынцыпу аднаразовасцi выкарыстання данай льготы.

4. Першачарговае ўступленне ў арганiзацыi грамадзян-забудоўшчыкаў, гаражныя, дачныя кааператывы, садаводчыя таварыствы.

5. Першачарговая ўстаноўка кватэрнага тэлефона з аплатай у памеры 20 працэнтаў ад установачнай платы, а пры дасягненнi мужчынамi ўзросту 60 гадоў, жанчынамi — 55 гадоў — 50-працэнтная скiдка па аплаце за карыстанне кватэрным тэлефонам (акрамя мiжнародных i мiжгароднiх размоў).

6. Карыстанне пры выхадзе на пенсiю палiклiнiкамi, да якiх яны былi прымацаваны ў перыяд работы (службы), бясплатнае атрыманне медыцынскай дапамогi ў дзяржаўных лячэбна-прафiлактычных установах.

7. Бясплатнае атрыманне лякарстваў, выдаваемых па рэцэптах урачоў, на ўмовах i ў парадку, устаноўленых Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

8. Першачарговы бясплатны выраб i рамонт зубных пратэзаў (за выключэннем пратэзаў з каштоўных металаў, фарфору i металакерамiкi) у дзяржаўных лячэбна-прафiлактычных установах па месцы жыхарства.

9. Першачарговае (пры наяўнасцi медыцынскiх паказанняў) забеспячэнне пуцёўкамi ў санаторыi, прафiлакторыi, дамы адпачынку (працуючых — па месцы работы, а непрацуючых — органамi, якiя ажыццяўляюць iх пенсiйнае забеспячэнне).

10. Першачарговае абслугоўванне ва ўстановах аховы здароўя, першачарговая шпiталiзацыя.

11. Выкарыстанне працоўнага адпачынку ў зручны для iх час i прадастаўленне сацыяльнага адпачынку без захавання заработнай платы тэрмiнам да двух тыдняў у год.

12. Бясплатны праезд на ўсiх вiдах гарадскога пасажырскага транспарту (за выключэннем таксi) незалежна ад месца жыхарства, а пражываючым у сельскай мясцовасцi — таксама на мiжгароднiм аўтамабiльным транспарце ў межах адмiнiстрацыйнага раёна па месцы жыхарства.

13. Бясплатны праезд на чыгуначным, аўтамабiльным i водным транспарце прыгарадных зносiн.

14. Бясплатны праезд адзiн раз у два гады (туды i назад) на паветраным, чыгуначным, водным або мiжгароднiм аўтамабiльным транспарце або па жаданню былога вязня праезд з 50-працэнтнай скiдкай па аплаце кошту праезда адзiн раз у год (туды i назад) на ўказаных вiдах транспарту.

15. Першачарговае выдзяленне кармоў для жывёлы, якая знаходзiцца ў асабiстым карыстаннi.

Былым вязням фашысцкiх канцлагераў, турмаў, гета, былым непаўналетнiм вязням iншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамi i iх саюзнiкамi ў гады другой сусветнай вайны, прызнаным iнвалiдамi ў вынiку агульнага захворвання, працоўнага калецтва або iншых прычын (за выключэннем асоб, iнвалiднасць якiх наступiла ў вынiку супрацьпраўных дзеянняў), дадаткова прадастаўляюцца наступныя правы i льготы:

1. Бясплатны выраб i рамонт зубных пратэзаў (за выключэннем пратэзаў з каштоўных металаў, фарфору i металкерамiкi) ў дзяржаўных лячэбна-прафiлактычных установах па месцы жыхарства.

2. Плата за тэхнiчнае абслугоўванне ў межах 20 квадратных метраў агульнай плошчы жылога памяшкання праводзiцца са скiдкай 50 працэнтаў i 20 квадратных метраў агульнай плошчы на ўсю сям’ю — па ўстаноўленых стаўках. 50-працэнтная скiдка прадастаўляецца па аплаце за камунальныя паслугi (гарачае i халоднае водазабеспячэнне, каналiзацыю, газ, электрычную i цеплавую энергiю, лiфты, вываз i абясшкоджванне цвёрдых бытавых адходаў, iншыя паслугi). Пражываючым у дамах без цэнтралiзаванай падачы цеплавой энергii 50-працэнтная скiдка прадастаўляецца з кошту палiва, набываемага ў межах норм, устаноўленых для продажу насельнiцтву. Водпуск палiва праводзiцца ў нечарговым парадку. Указаныя льготы прадастаўляюцца былым вязням, прызнаным iнвалiдамi, i пражываючым сумесна з iмi непрацаздольным непрацуючым членам iх сем’яў.

Пералiк месц прымусовага ўтрымання, знаходжанне ў якiх дае права на перавагу i льготы, устаноўленыя гэтым артыкулам, парадак i ўмовы ўстанаўлення фактаў i перыядаў знаходжання ў гэтых месцах вызначаюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 25. Меры сацыяльнай абароны iнвалiдаў з дзяцiнства ў вынiку ранення, кантузii, калецтва, звязаных з баявымi дзеяннямi ў перыяд Вялiкай Айчыннай вайны або з вынiкамi ваенных дзеянняў

Iнвалiдам з дзяцiнства ў вынiку ранення, кантузii, калецтва, звязаных з баявымi дзеяннямi ў перыяд Вялiкай Айчыннай вайны або з вынiкамi ваенных дзеянняў, у якасцi мер сацыяльнай абароны прадастаўляюцца наступныя правы i льготы:

1. Павышэнне памераў пенсiй i льготнае падаткаабкладанне ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

2. Атрыманне льготных крэдытаў, субсiдый на будаўнiцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў, садовых домiкаў, добраўпарадкаванне садовых i прысядзiбных участкаў у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

3. Нечарговае прадастаўленне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання тым, хто стаiць на ўлiку на паляпшэнне жыллёвых умоў.

4. Першачарговае ўступленне ў арганiзацыi грамадзян-забудоўшчыкаў, гаражныя, дачныя кааператывы, садаводчыя таварыствы.

5. Бясплатная перадача ва ўласнасць (з улiкам жыллёвай квоты, сумы квот) займаемых жылых памяшканняў у межах 20 квадратных метраў агульнай жылой плошчы на сябе i кожнага пражываючага разам з iм непрацаздольнага непрацуючага члена яго сям’i з захаваннем прынцыпу аднаразовасцi выкарыстання данай льготы.

6. плата за тэхнiчнае абслугоўванне ў межах 20 квадратных метраў агульнай плошчы жылога памяшкання праводзiцца са скiдкай 50 працэнтаў i 20 квадратных метраў агульнай плошчы на ўсю сям’ю — па ўстаноўленых стаўках. 50-працэнтная скiдка прадастаўляецца па аплаце за камунальныя паслугi (гарачае i халоднае водазабеспячэнне, каналiзацыю, газ, электрычную i цеплавую энергiю, лiфты, вываз i абясшкоджванне цвёрдых бытавых адходаў, iншыя паслугi). Пражываючым у дамах без цэнтралiзаванай падачы цеплавой энергii 50-працэнтная скiдка прадастаўляецца з кошту палiва, набываемага ў межах норм, устаноўленых для продажу насельнiцтву. Водпуск палiва праводзiцца ў нечарговым парадку. Указаныя льготы прадастаўляюцца iнвалiдам i пражываючым сумесна з iмi непрацаздольным непрацуючым членам iх сем’яў;

7. Нечарговая ўстаноўка кватэрнага тэлефона з аплатай у памеры 20 працэнтаў ад установачнай платы, 50 працэнтаў ад кошту дадатковых работ пры будаўнiцтве абаненцкай лiнii працягласцю не больш 500 метраў (пры працягласцi звыш устаноўленай нормы плата бярэцца ў поўным памеры), а пры дасягненнi мужчынамi ўзросту 60 гадоў, жанчынамi — 55 гадоў — 50-працэнтная скiдка па аплаце за карыстанне кватэрным тэлефонам (акрамя мiжнародных i мiжгароднiх размоў).

8. Карыстанне пры выхадзе на пенсiю палiклiнiкамi, да якiх яны былi прымацаваны ў перыяд работы (службы), бясплатнае атрыманне медыцынскай дапамогi ў дзяржаўных лячэбна-прафiлактычных установах.

9. Бясплатнае атрыманне лякарстваў, выдаваемых па рэцэптах урачоў, на ўмовах i ў парадку, устаноўленых Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

10. Першачарговае абслугоўванне ва ўстановах аховы здароўя, першачарговая шпiталiзацыя.

11. Першачарговы выраб i рамонт зубных пратэзаў (за выключэннем пратэзаў з каштоўных металаў, фарфору i металакерамiкi) у дзяржаўных лячэбна-прафiлактычных установах па месцы жыхарства.

12. Першачарговае (пры наяўнасцi медыцынскiх паказанняў) забеспячэнне пуцёўкамi ў санаторыi, прафiлакторыi i дамы адпачынку (працуючых — па месцы работы, а непрацуючых — органамi, якiя ажыццяўляюць iх пенсiйнае забеспячэнне).

13. Выкарыстанне працоўнага адпачынку ў зручны для iх час i прадастаўленне сацыяльнага адпачынку без захавання заработнай платы тэрмiнам да двух тыдняў у год.

14. Бясплатны праезд на ўсiх вiдах гарадскога пасажырскага транспарту (за выключэннем таксi) незалежна ад iх месца жыхарства, а пражываючым у сельскай мясцовасцi — таксама на мiжгароднiм аўтамабiльным транспарце ў межах адмiнiстрацыйнага раёна па месцы жыхарства.

15. 50-працэнтная скiдка па аплаце кошту праезду на ўнутраных лiнiях паветранага, чыгуначнага, воднага i аўтамабiльнага транспарту з 1 кастрычнiка па 15 мая.

16. Бясплатны праезд на чыгуначным, аўтамабiльным i водным транспарце прыгарадных зносiн.

17. Бясплатны праезд адзiн раз у два гады (туды i назад) на паветраным, чыгуначным, водным або мiжгароднiм аўтамабiльным транспарце або па жаданню iнвалiда праезд з 50-працэнтнай скiдкай па аплаце кошту праезда раз у год (туды i назад) на ўказаных вiдах транспарту.

18. Першачарговае карыстанне ўсiмi вiдамi паслуг сувязi, культурна-асветных i спартыўна-аздараўленчых арганiзацый, набыццё бiлетаў на ўсе вiды транспарту, льготнае абслугоўванне арганiзацыямi рознiчнага гандлю i бытавога абслугоўвання.

19. Першачарговае выдзяленне кармоў для жывёлы, якая знаходзiцца ў асабiстым карыстаннi.

Асобе, якая суправаджае ў паездках iнвалiда I групы, прадастаўляюцца:

1. Бясплатны праезд на ўсiх вiдах гарадскога пасажырскага транспарту (акрамя таксi), а пражываючым у сельскай мясцовасцi — таксама на мiжгароднiм аўтамабiльным транспарце ў межах адмiнiстрацыйнага раёна па месцы жыхарства iнвалiда.

2. Бясплатны праезд на чыгуначным, водным i аўтамабiльным транспарце прыгарадных зносiн.

3. 50-працэнтная скiдка па аплаце кошту праезда на ўнутраных лiнiях паветранага, чыгуначнага, воднага i аўтамабiльнага транспарту з 1 кастрычнiка па 15 мая.

4. 50-працэнтная скiдка з кошту праезда адзiн раз у год (туды i назад) на паветраным, чыгуначным, водным або мiжгароднiм аўтамабiльным транспарце.

ГЛАВА 4
Iншыя палажэннi

Артыкул 26. Пахаванне i прадастаўленне рытуальных паслуг

Пахаванне памерлых ветэранаў i прадастаўленне рытуальных паслуг, звязаных з iх пахаваннем, ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Арганiзацыi, дзе раней працаваў ветэран, ваенныя камiсарыяты аказваюць дапамогу родным у арганiзацыi пахавання памерлага ветэрана.

Захаванне памерлых адзiнокiх ветэранаў забяспечваецца мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi за кошт сродкаў мясцовага бюджэту.

Артыкул 27. Дакументы, якiя пацвярджаюць права ветэранаў i iншых асоб, указаных у гэтым Законе

Рэалiзацыя правоў i льгот ветэранаў i iншых асоб, указаных у гэтым Законе, ажыццяўляецца па прад’яўленнi iмi пасведчанняў адзiнага ўзору, устаноўленага для кожнай катэгорыi ветэранаў або iншых асоб Урадам СССР да 1 студзеня 1992 года або Урадам Рэспублiкi Беларусь.

Пры выяўленнi неправамернасцi выдачы дакументаў аб праве на льготы органы, выдаўшыя даныя дакументы, забiраюць iх.

Дакументы могуць быць канфiскаваны i ў iншым парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 28. Грамадскiя аб’яднаннi ветэранаў

У мэтах абароны правоў i законных iнтарэсаў ветэранаў у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь могуць стварацца грамадскiя аб’яднаннi ветэранаў.

Грамадскiя аб’яднаннi ветэранаў маюць права ўдзельнiчаць на адпаведным узроўнi ў выпрацоўцы рашэнняў дзяржаўных органаў, прадстаўляць i абараняць iнтарэсы ветэранаў у гэтых органах, атрымлiваць неабходную iнфармацыю, якая мае адносiны да iх дзейнасцi, ад дзяржаўных органаў i iншых юрыдычных асоб.

Рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання i органы мясцовага кiравання i самакiравання аказваюць садзеянне грамадскiм аб’яднанням ветэранаў у iх дзейнасцi.

Артыкул 29. Прыпыненне права на сацыяльныя гарантыi

Права на сацыяльныя гарантыi, якiя прадастаўляюцца ветэранам i iншым асобам, указаным у гэтым Законе, прыпыняецца на ўвесь перыяд тэрмiну крымiнальнага пакарання ў выглядзе пазбаўлення волi, назначанага судом.

Артыкул 30. Адказнасць за парушэнне заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб ветэранах

Службовыя асобы дзяржаўных органаў нясуць адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь за парушэнне заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб ветэранах.

Артыкул 31. Абарона правоў ветэранаў i iншых асоб, указаных у гэтым Законе

Ветэраны i iншыя асобы, указаныя ў гэтым Законе, маюць права на зварот у дзяржаўныя органы, у тым лiку ў суд, за абаронай сваiх правоў i льгот, устаноўленых гэтым Законам, а таксама iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 32. Асаблiвасцi прымянення гэтага Закона

Патрабаваннi да працягласцi перыяду работы (службы), прадугледжаныя артыкуламi 5 i 6 гэтага Закона, неабходныя для прызнання грамадзян ветэранамi працы або Узброеных Сiл, не распаўсюджваюцца на асоб, якiя маюць адпаведны статус на момант уступлення ў сiлу гэтага Закона».

Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання.

Артыкул 3. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у трохмесячны тэрмiн з дня ўступлення ў сiлу гэтага Закона:

прывесцi рашэннi Урада Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

забяспечыць перагляд i адмену рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, падначаленымi Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, iх нарматыўных прававых актаў, якiя супярэчаць гэтаму Закону;

прыняць iншыя меры, накiраваныя на рэалiзацыю палажэнняў гэтага Закона.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

12 лiпеня 2001 г., г. Мiнск,

№ 44-3.

<<< вярнуцца да каталогу паглядзець каментарый >>>



Rating All.BY Rambler's Top100
Hosted by uCoz