...... Агульная частка Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь ад 19.12.2002 года
складаецца з 4 раздзелаў, 10 глаў і 89 артыкулаў.
Памер файла html 130127 байт.
...... Праект Агульнай часткі Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь быў падрыхтаваны ў адпаведнасці з пунктам 15 Плана
падрыхтоўкі законапраектаў на 2000 год,
зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 студзеня 2000 года №22, Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальным цэнтрам
законапраектнай дзейнасці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і ўнесены
Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
4 красавіка 2001 года.
...... Прыняты Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ў першым чытанні
29 лістапада 2001 года, у другім чытанні 23 красавіка 2002 года. Адхілены Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
8 мая 2002 года. Прыняты Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ў той жа рэдакцыі 15 лістапада 2002 года.
...... Адобраны Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2 снежня 2002 года.
Падпісаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 19 снежня 2002 года.
...... У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 3 студзеня 2003 года "Аб увядзенні ў дзеянне Агульнай часткі Падатковага кодэкса
Рэспублікі Беларусь" Агульная частка Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь уводзіцца ў дзеянне
з 1 студзеня 2004 года, за выключэннем паасобных артыкулаў, якія ўводзяцца ў дзеянне з часу ўступлення ў сілу Асаблівай часткі Падатковага
кодэкса Рэспублікі Беларусь.
...... Афіцыйнае апублікаванне: упершыню - газета "Звязда", 9.01.2003 г., №4; Нацыянальны рэестр
прававых актаў Рэспублікі Беларусь - 13.01.2003 г., №4, 2/920).
|