...... Закон Рэспублікі Беларусь
"Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь"
ад 5 ліпеня 2004 года
складаецца з прэамбулы, 5 глаў і 18 артыкулаў.
Памер файла htm 30 Кбайт.
...... Праект Закона падрыхтаваны Нацыянальным цэнтрам
законапраектнай дзейнасці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з пунктам 4 плана
падрыхтоўкі законапраектаў на 2002 год, зацверджанага Указам Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь
ад 20 снежня 2001 г. №764, і ўнесены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь
у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
9 чэрвеня 2003 года.
...... Прыняты Палатай прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
ў першым чытанні 2 кастрычніка 2003 года, у другім чытанні
3 чэрвеня 2004 года.
...... Адобраны Саветам Рэспублікі
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
16 чэрвеня 2004 года.
Падпісаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 5 ліпеня 2004 года і ўступіў у сілу са дня яго
афіцыйнага апублікавання.
...... Афіцыйнае апублікаванне:
упершыню - газета "Звязда" ад 20 ліпеня 2004 г., №173;
Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь - 22 ліпеня 2004 г., № 111, 2/1050.
|