Закон Республики Беларусь
"О личных подсобных хозяйствах граждан"

Тэкст Закона ў кантрольным стане. Дата апошняй актуалізацыі: 15.03.2005.

Закон Рэспублiкi Беларусь
Аб асабiстых падсобных гаспадарках грамадзян

Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 3 кастрычнiка 2002 года

Адобраны Саветам Рэспублiкi 23 кастрычнiка 2002 года

Гэты Закон вызначае прававыя асновы вядзення грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь асабiстай падсобнай гаспадаркi, а таксама меры па яе дзяржаўнай падтрымцы.

Артыкул 1. Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб асабiстых падсобных
гаспадарках грамадзян

Адносiны, звязаныя з вядзеннем грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь (далей — грамадзяне) асабiстых падсобных гаспадарак i дзяржаўнай падтрымкай гэтых гаспадарак, рэгулююцца Грамадзянскiм кодэксам Рэспублiкi Беларусь, Кодэксам Рэспублiкi Беларусь аб зямлi, гэтым Законам i iншымi нарматыўнымi прававымi актамi Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 2. Асабiстая падсобная гаспадарка грамадзян

Асабiстая падсобная гаспадарка грамадзян — форма гаспадарча-працоўнай дзейнасцi грамадзян па вытворчасцi сельскагаспадарчай прадукцыi, заснаваная на выкарыстаннi зямельных участкаў, якiя знаходзяцца ў прыватнай уласнасцi, у пажыццёвым спадчынным валоданнi, перададзеных iм у арэнду для вядзення асабiстай падсобнай гаспадаркi.
У асабiстай падсобнай гаспадарцы грамадзян на праве прыватнай уласнасцi могуць знаходзiцца гаспадарчыя пабудовы i збудаваннi, жывёла, птушка, шматгадовыя насаджэннi, ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублiцы Беларусь парадку — транспартныя сродкi, а таксама iншая маёмасць, не забароненая заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Звесткi аб асабiстай падсобнай гаспадарцы грамадзян заносяцца ў пагаспадарчую кнiгу сельскага (пасялковага) выканаўчага i распарадчага органа ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Статыстычныя даныя аб вырабленай грамадзянамi ў асабiстых падсобных гаспадарках сельскагаспадарчай прадукцыi складаюцца ўпаўнаважаным на тое рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання па пытаннях статыстыкi i аналiзу на падставе даных, прадстаўляемых у гэты орган сельскiмi (пасялковымi) выканаўчымi i распарадчымi органамi, а таксама праводзiмых у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, аднаразовых улiкаў i абследаванняў асабiстых падсобных гаспадарак i iншых звестак.

Артыкул 3. Вядзенне асабiстай падсобнай гаспадаркi грамадзян

Грамадзяне ажыццяўляюць вядзенне асабiстай падсобнай гаспадаркi па свайму меркаванню i пад сваю адказнасць.
Дзейнасць грамадзян, якiя ажыццяўляюць вядзенне асабiстых падсобных гаспадарак, па вытворчасцi, перапрацоўцы i рэалiзацыi вырабленай iмi сельскагаспадарчай прадукцыi не адносiцца да прадпрымальнiцкай дзейнасцi.
Умяшанне дзяржаўных органаў у дзейнасць грамадзян па вядзенню асабiстай падсобнай гаспадаркi не дапускаецца, за выключэннем выпадкаў, устаноўленых заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.
Грамадзяне, правы якiх на вядзенне асабiстай падсобнай гаспадаркi парушаны, маюць права прад’яўляць патрабаваннi па кампенсацыi нанесеных iм страт, у тым лiку ўпушчанай выгады, па кампенсацыi маральнага ўрону, а таксама па аднаўленню парушаных правоў у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства, якiя пастаянна пражываюць у Рэспублiцы Беларусь, могуць весцi асабiстую падсобную гаспадарку на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь у парадку i на ўмовах, устаноўленых гэтым Законам i iншымi нарматыўнымi прававымi актамi Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 4. Правы грамадзян, якiя ажыццяўляюць вядзенне асабiстай
падсобнай гаспадаркi

Грамадзяне, якiя ажыццяўляюць вядзенне асабiстай падсобнай гаспадаркi, маюць права:
узводзiць ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь парадку гаспадарчыя пабудовы i збудаваннi, неабходныя для вядзення асабiстай падсобнай гаспадаркi, на зямельных участках, якiя прадастаўлены iм у пажыццёвае спадчыннае валоданне i знаходзяцца ў прыватнай уласнасцi;
самастойна весцi гаспадарку на зямельных участках, прадастаўленых iм для вядзення асабiстай падсобнай гаспадаркi;
праводзiць любыя здзелкi, якiя не супярэчаць заканадаўству Рэспублiкi Беларусь, звязаныя з вядзеннем асабiстай падсобнай гаспадаркi, мець iншыя маёмасныя i немаёмасныя правы;
выкарыстоўваць прыцягнутую на добраахвотных пачатках i дагаворных умовах маёмасць, у тым лiку грашовыя сродкi юрыдычных i фiзiчных асоб, неабходныя для вядзення асабiстай падсобнай гаспадаркi.
Грамадзяне, якiя ажыццяўляюць вядзенне асабiстай падсобнай гаспадаркi, маюць i iншыя правы, прадугледжаныя грамадзянскiм, зямельным i iншым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 5. Абавязкi грамадзян, якiя ажыццяўляюць вядзенне
асабiстай падсобнай гаспадаркi

Грамадзяне, якiя ажыццяўляюць вядзенне асабiстай падсобнай гаспадаркi, абавязаны:
забяспечваць выкарыстанне зямельных участкаў у адпаведнасцi з мэтавым прызначэннем i ўмовамi iх прадастаўлення;
эфектыўна выкарыстоўваць прадастаўленыя iм зямельныя ўчасткi, павышаць iх урадлiвасць, прымяняць тэхналогii, якiя забяспечваюць захаванне прыродаахоўных патрабаванняў, не дапускаць пагаршэння стану навакольнага асяроддзя;
захоўваць зоагiгiенiчныя нормы i ветэрынарныя правiлы ўтрымання жывёл, устаноўленыя рэжымы выкарыстання зямельных участкаў, патрабаваннi санiтарных нормаў, правiлаў i гiгiенiчных нарматываў пры ажыццяўленнi вытворчасцi, перапрацоўкi i рэалiзацыi сельскагаспадарчай прадукцыi, а таксама iншыя патрабаваннi i правiлы, звязаныя з вядзеннем асабiстай падсобнай гаспадаркi, устаноўленыя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Грамадзяне, якiя ажыццяўляюць вядзенне асабiстай падсобнай гаспадаркi, выконваюць iншыя абавязкi, прадугледжаныя грамадзянскiм, зямельным i iншым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 6. Права ўласнасцi на пасевы, пасадкi сельскагаспадарчых культур
i насаджэнняў, на сельскагаспадарчую прадукцыю, вырабленую
грамадзянамi, якiя ажыццяўляюць вядзенне асабiстай падсобнай
гаспадаркi

Пасевы, пасадкi сельскагаспадарчых культур i насаджэнняў, сельскагаспадарчая прадукцыя, вырабленая грамадзянамi, якiя ажыццяўляюць вядзенне асабiстых падсобных гаспадарак, з’яўляюцца iх уласнасцю.
Сельскагаспадарчая прадукцыя, вырабленая грамадзянамi, якiя ажыццяўляюць вядзенне асабiстых падсобных гаспадарак, выкарыстоўваецца iмi паводле iхняга меркавання, у тым лiку яна можа быць рэалiзавана юрыдычным i фiзiчным асобам згодна з заключаным з iмi дагаворам.

Артыкул 7. Дзяржаўная падтрымка асабiстых падсобных
гаспадарак грамадзян

Дзяржава гарантуе грамадзянам захаванне iх правоў i абарону законных iнтарэсаў, звязаных з вядзеннем асабiстай падсобнай гаспадаркi.
Дзяржава садзейнiчае развiццю i ўмацаванню асабiстых падсобных гаспадарак праз:
стварэнне сельскiмi (пасялковымi), раённымi выканаўчымi i распарадчымi органамi камунальных унiтарных прадпрыемстваў (з кансультацыйнымi пунктамi i пунктамi пракату сельскагаспадарчай тэхнiкi, гужавых i iншых сродкаў) па аказанню грамадзянам, якiя ажыццяўляюць вядзенне асабiстай падсобнай гаспадаркi, паслуг па вырошчванню сельскагаспадарчых культур i ўборцы ўраджаю, нарыхтоўцы кармоў, рэалiзацыi вырашчанай прадукцыi, нарыхтоўцы палiва, апрацоўцы зямельных участкаў i iншых паслуг;
аказанне дапамогi ў рэалiзацыi лiшкаў сельскагаспадарчай прадукцыi, вырабленай у асабiстых падсобных гаспадарках;
правядзенне кожны год мерапрыемстваў па прафiлактыцы iнфекцыйных i iнвазiйных захворванняў жывёл, якiя знаходзяцца ва ўласнасцi грамадзян, што ажыццяўляюць вядзенне асабiстай падсобнай гаспадаркi;
рэалiзацыю грамадзянам, якiя ажыццяўляюць вядзенне асабiстай падсобнай гаспадаркi, племяннога маладняку жывёлы (свiней, буйной рагатай жывёлы, коней), птушкi, мiнеральных i арганiчных угнаенняў, сродкаў аховы раслiн, пасадачнага матэрыялу сельскагаспадарчых культур, камбiкармоў i збожжа на кармавыя мэты;
забеспячэнне патрэб грамадзян, якiя ажыццяўляюць вядзенне асабiстай падсобнай гаспадаркi, у сенажацях i пашах для асабiстай жывёлы.
Мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы абавязаны забяспечыць у першачарговым парадку грамадзян, якiя вырабляюць сельскагаспадарчую прадукцыю, абсталяванымi ў адпаведнасцi з тэхнiчнымi патрабаваннямi гандлёвымi месцамi для яе рэалiзацыi, а таксама абарону гэтых грамадзян ад вымагання i iншых злачынных замахаў на гэтую прадукцыю.
Пры вядзеннi грамадзянамi асабiстай падсобнай гаспадаркi на тэрыторыi, дзе адсутнiчаюць аб’екты вытворчага i сацыяльна-бытавога прызначэння, мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы павiнны забяспечваць будаўнiцтва дарог, лiнiй радыё- i электраперадач, а таксама водазабеспячэнне, газiфiкацыю, тэлефанiзацыю, мелiярацыю зямель.
Фiнансаванне работ па будаўнiцтву дарог, аб’ектаў сацыяльна-бытавога прызначэння, лiнiй радыё- i электраперадач, водазабеспячэнню, газiфiкацыi, тэлефанiзацыi, мелiярацыi зямель ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў.
Дзяржаўная падтрымка асабiстых падсобных гаспадарак грамадзян можа ажыццяўляцца i па iншых напрамках.

Артыкул 8. Падаткаабкладанне

Грамадзяне, якiя ажыццяўляюць вядзенне асабiстай падсобнай гаспадаркi, плацяць падаткi ў адпаведнасцi з падатковым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 9. Крэдытаванне

Для вядзення асабiстай падсобнай гаспадаркi грамадзяне маюць права атрымлiваць крэдыты ў адпаведнасцi з банкаўскiм заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 10. Вырашэнне спрэчак

Спрэчкi, якiя ўзнiкаюць пры вядзеннi грамадзянамi асабiстай падсобнай гаспадаркi, вырашаюцца судом у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 11. Спыненне вядзення асабiстай падсобнай
гаспадаркi грамадзянамi

Вядзенне асабiстай падсобнай гаспадаркi грамадзянамi спыняецца пры добраахвотнай адмове грамадзян ад зямельных участкаў, прадастаўленых iм для вядзення асабiстай падсобнай гаспадаркi, пры адчужэннi цi канфiскацыi гэтых участкаў у выпадках, прадугледжаных заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 12. Уступленне ў сiлу гэтага Закона

Гэты Закон уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання.

Артыкул 13. Прывядзенне актаў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь
у адпаведнасць з гэтым Законам

Да прывядзення заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам яно прымяняецца ў той частцы, якая не супярэчыць гэтаму Закону, калi iншае не прадугледжана Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь.
Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у шасцiмесячны тэрмiн з дня ўступлення ў сiлу гэтага Закона:
прывесцi рашэннi Урада Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;
забяспечыць перагляд i адмену рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, падпарадкаванымi Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, iх нарматыўных актаў, якiя супярэчаць гэтаму Закону;
прыняць iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi гэтага Закона.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

11 лiстапада 2002 г., г. Мiнск.

№ 149-3

<<< вярнуцца да каталогу паглядзець каментарый >>>



Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100
Hosted by uCoz